Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Удзельнікі відэаканферэнцыі21 сакавіка 2023 года, напярэдадні адной з самых трагічных падзей у гісторыі беларускага народа, супрацоўнікі нашага музея прынялі ўдзел у рабоце міжнароднай відэаканферэнцыі «22 сакавіка 1943 года - сумная дата ў гісторыі», прысвечанай 80-годдзю Хатынскай трагедыі. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Бягомльскі музей народнай славы, які вось ужо некалькі гадоў супрацоўнічае з Дзмітрыеўскім краязнаўчым музеем ім. Вангенгейма (Расійская Федэрацыя). На гэты раз да дыялогу музейшчыкаў падключыліся вучні і выкладчыкі Бягомльскай сярэдняй школы ім. С.С. Манковіча, супрацоўнікі Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі, а таксама прадстаўнікі пракуратуры Докшыцкага раёна. Падчас дыялогу ўзнімаліся і абмяркоўваліся тэмы генацыду беларускага народа, вывучэння і захавання гістарычнай памяці, ролі помнікаў і памятных мясцін у грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі прэзентацыю “Генацыд беларускага народа. Трагедыя і боль», у якой расказалі пра спаленыя падчас карных аперацый нацыстаў вёскі Глыбоцкага раёна, пра масавыя знішчэнні мірных грамадзян у гады вайны.

Мітынг-рэквіем "Трагедыя спаленых вёсак" ва ўрочышчы ЖвіроўняНа наступны дзень, 22 сакавіка, у раёне адбыўся мітынг-рэквіем "Трагедыя спаленых вёсак". Удзельнікі мітынгу сабраліся ў гэты дзень ля брацкай магілы ахвяр фашызму ва ўрочышчы Жвіроўня, каб аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам вайны. Аб падзеях, якія адбываліся ў гэтым месцы ў гады акупацыі, распавёў прысутным навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў. Ён яшчэ раз нагадаў усім аб тым, якім коштам дасталася нам свабода.
Скончыўся мітынг малітвай у памяць аб бязвінна забітых земляках, а да манумента былі ўскладзены кветкі. Памяць народа і сёння захоўвае трагедыю тых далёкіх гадоў, з болем адклікаючыся ў сэрцы кожнага з нас. Агонь запаленых у гэты дзень лампадак - светлая памяць аб бязвінна загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.