Нечаканы падарунак музею

На днях у музей звярнулася жыхарка горада Нара-Фамінска Маскоўскай вобласці Людміла Іванаўна Байкова. Яна прапанавала...

Спас мядовы - светлае свята

У чарговы раз на Цэнтральнай плошчы нашага горада шумна і весела праходзіла раённае свята-кірмаш "Светлае свята - Спас...

У аб'ектыве фотаапарата

Фатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага...

Вішнёвая прыгода - 2024

Пятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю,...

Праект "Руская Атлантыда" у Глыбокім

У чэрвені 2024 года ў Глыбокім рэалізоўваўся Міжнародны пленэрна-выставачны праект "Руская Атлантыда". Вынікам працы...

«Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»

2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на...

Дзень Незалежнасці і юбілей горада.

3 ліпеня 2024 года горад Глыбокае адсвяткаваў Дзень Незалежнасці, 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...

У фондах кожнага музея захоўваюцца прадметы, сярод якіх можна знайсці сапраўдныя рарытэты. І наш музей не выключэнне з гэтага правіла. З некалькімі рарытэтамі Глыбоччыны шаноўных наведвальнікаў нашага сайта пазнаёміць віртуальная выстава “Экспанат для цікаўных або з музейных сховішчаў”.

Кафля з фондаў Глыбоцкага музеяНайбольш старажытнымі рарытэтамі Глыбоцкага музея з’яўляюцца ўзоры кафлі, хутчэй за ўсё мясцовай вытворчасці, узрост якіх налічвае каля чатырох стагоддзяў. Прычым, два ўзоры старажытнай кафлі нашага музея цікавыя не столькі сваім узростам і неблагой захаванасцю, але ў большай ступені арыгінальнымі малюнкамі. Іх вонкавыя пласціны дэкарыраваны зааморфнымі рэльефамі і выгнуты ўнутр. Да донца вонкавай пласціны абедзвюх плітак прымацавана румпа, якая надае адваротнаму боку кафлі выгляд адкрытай каробкі. З дапамогай гэтай румпы кафля мацавалася да печы. Вельмі падобныя на першы погляд, яны маюць і істотныя адрозненні: вонкавая пласціна адной з іх пакрыта зялёнай палівай, другая ж – тэракотавая, якая была безумоўна таннейшая і прасцейшая ў вытворчасці.

Кафля з фондаў Глыбоцкага музеяІ ўсё ж, у першую чаргу, увагу да сябе прыцягваюць вельмі жывыя выявы экзатычных жывёл, пад якімі аўтар кафлі, відавочна, разумее львоў. Наўрад ці ён калі-небудзь бачыў льва ўжывую, але пэўныя характэрныя рысы гэтага драпежніка ім былі дасканала перададзены. Складваецца ўражанне, што асновай для малюнка выступала геральдычная выява, бо надта ж кідаецца ў вочы звыклая для геральдыкі практыка адлюстравання падобных жывёл – у профіль, з высунутымі кіпцюрамі і языком, выгнутым хвастом.

У аздабленні якой з печаў Глыбокага выкарыстоўвалася дадзенай кафля? Сёння, праз чатыры стагоддзі, знайсці адказ на гэта пытанне не зусім проста. Магчыма, керамічнымі пліткамі былі аздоблены печы кармеліцкага кляштара, які існаваў у Глыбокім у 17-19 стагоддзях. А, магчыма, яны значна раней упрыгожвалі печы ўмацаванага двара Корсакаў, што валодалі Глыбокім і яго ваколіцамі на працягу многіх стагоддзяў. У любым выпадку, згаданая вышэй кафля мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Глыбокага і з’яўляецца важным сведчаннем мінуўшчыны горада.

Дзяўчына на канькахФарфоравая статуэткі “Дзяўчынка з сабачкам” і “Дзяўчына на каньках” вытворчасці Палонскага завода мастацкай керамікі былі створаны ў другой палове 1950-х – 1960-х гадах. Аўтарамі скульптурных кампазіцый выступілі мастакі Святлана Уладзіславаўна Галембоўская (Болзан) і Аксана Лявонцьеўна Жнікруп. Іх мастацкія творы дзіцячай тэматыкі прасякнуты вясёлым і жартаўлівым настроем. На фігуркі ўручную нанесены паліхромны роспіс.

Дзяўчынка з сабачкамВытворчасць фарфоравых вырабаў ва ўкраінскім горадзе Палоннае вядома яшчэ з канца XIX стагоддзя. На новы ўзровень яна выйшла пасля пераўтварэння мясцовай арцелі “Керамік” у 1956 годзе ў Палонскі завод мастацкай керамікі. Выкарыстоўваючы работы як уласных мастакоў і скульптараў, так і майстроў Кіеўскага эксперыментальнага кераміка-мастацкага завода, прадпрыемства з сярэдзіны 1950-х гадоў пачало выпуск шэрага яркіх і выразных персанажаў, да якіх, безумоўна, адносяцца “Дзяўчынка з сабачкам” і “Дзяўчына на каньках”.

 

Бронзавыя паддужныя званочакі, вырабленыя ў сяле Пурэх Ніжагародскай губерні. Званочкі такога тыпу падвешваліся пад дугамі паштовых і кур’ерскіх троек і мелі сігнальны сэнс, фактычна выконваючы функцыю паштовых ражкоў. Але вялікай папулярнасцю яны карысталіся і сярод простых жыхароў, набываючы пры гэтым іншае – мастацка-эмацыянальнае значэнне. Неаднаразовыя спробы ўлад абмежаваць іх выкарыстанне выключна паштовай службай не далі жаданых вынікаў: на працягу ўсяго XIX стагоддзя паддужныя званочкі заставаліся ў шырокім народным ужытку. На сённяшні дзень вядома вялікае мноства самых разнастайных формаў паддужных званочкаў.

Дзякуючы кругавому надпісу, зробленаму на юбцы паддужнага званочка, мы можам вызначыць майстэрню, месца і год вырабу. Напрыклад: “МАСТЕРЪ ФЕДОР ВѢДЕНЕВЪ 1873”. Майстар-ліцейшчык Фёдар Аляксеевіч Ведзянееў быў адным з найбольш вядомых пурэхаўскіх вытворцаў паддужных званочкаў. Яго прадукцыя славілася высокай якасцю і меладычным звонам.

Сяло Пурэх было адным з маладых цэнтраў вытворчасці паддужных званочкаў. Тым не менш, вытрымаўшы канкурэнцыю з аналагічнымі ўзорамі іншых гарадоў, напрыканцы XIX стагоддзя пурэхаўскія званочкі набываюць вялікую папулярнасць і выходзяць на першыя пазіцыі не толькі ў Расійскай імперыі, але і далёка за яе межамі.

Паддужны званочак “МАСТЕРЪ ФЕДОР ВѢДЕНЕВЪ 1873”Паддужны званочак “ЛИТЪ В ПУРИХѢ БРАТЬЕВЪ ТРОШИНЫХ 1876"Паддужны званочак “ЗАВ. И. М. ТРОШИНА И А. БАДЯНОВА В СЕЛѢ ПУРЕХѢ НИЖ. Г.”