«Сімвалы майго горада»

Гістарычную гадзіну «Сімвалы майго горада», прысвечаную 20-годдзю заснавання герба і сцяга горада Глыбокае, правялі...

Сустрэча-успамін "Святар, настаўнік... і проста чалавек"

27 снежня ў культурна-дэндралагічным комплексе в. Мосар адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня...

Пятыя дзіцячыя партызанскія чытанні

23 снежня ў Бягомльскім музеі народнай славы адбыліся V дзіцячыя партызанскія чытанні, прымеркаваныя да 80-годдзя...

Хлеб ўсяму галава

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны...

"7 лістапада - чырвоны дзень календара"

Святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі - гэта своеасаблівая даніна павагі гістарычным падзеям, якія прывялі да...

"Гэты дзень у гісторыі краіны"

Мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшло ў выставачнай зале нашага музея. Удзел у...

Ля помніка Леніна

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адсвяткавалі ў Глыбокім. Кіраўніцтва раёна, члены раённага каардынацыйнага савета,...

Удзельнікі мерапрыемства30 сакавіка 2023 года ў сценах музея прайшла прэзентацыя выставы "Прыстанак святла". Выстава знаёміць наведвальніка з творчасцю сусветна вядомага мастака, аднаго з вядучых майстроў сусветнага жывапісу першай паловы ХХ стагоддзя, пісьменніка, археолага і грамадскага дзеяча, ініцыятара Міжнароднага пакта аб ахове культурных каштоўнасцей - Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха. Гэты чалавек пакінуў пасля сябе найбагацейшую спадчыну – звыш сямі тысяч жывапісных палотнаў, эскізаў і графічных малюнкаў. На выставе, якая сёння праходзіць у нашым музеі, прадстаўлены рэпрадукцыі ўсяго толькі 17 карцін мастака, якія напісаны ім на раннім этапе творчасці і закранаюць тэму хрысціянства.
Прыемна адзначыць, што на прэзентацыю выставы прыехалі супрацоўнікі Беларускага фонду Рэрыхаў. Яны з вялікім задавальненнем расказалі наведвальнікам выставы пра асноўныя творчыя этапы жыцця аднаго з самых загадкавых мастакоў XX стагоддзя, пра вялікі ўклад Мікалая Рэрыха ў скарбніцу сусветнай культуры.

Музычны пралог да мерапрыемстваПадарункі Беларускага фонду Рэрыхаў уручае Андрэй Мікалаевіч ПшонкаТворчы дыялог

У самым пачатку сустрэчы педагогі Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў выканалі некалькі музычных кампазіцый, надаўшы мерапрыемству творчы і, разам з тым, рамантычны настрой. Падчас прэзентацыі выставы, сваімі ўражаннямі ад знаёмства з творчасцю вялікага мастака падзялілася народны майстар Беларусі Святлана Скавырка. Педагог Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Я. Драздовіча Вольга Бурэнь расказала пра тое, як у сучасным працэсе падрыхтоўкі юных мастакоў настаўнікі школы выкарыстоўваюць спадчыну Мікалая Рэрыха.
Прэзентацыя выставы стала значнай культурнай падзеяй у жыцці нашага горада. Тых, хто яшчэ не наведаў выставу, мы запрашаем у наш музей. У вас яшчэ ёсць шанц пазнаёміцца з творчасцю Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха, паколькі выстава будзе працаваць да 10 красавіка 2023 года.

Педагог мастацкай школы Вольга Бурэнь дзеліцца сваімі ўражанняміПамятны падарунак і падзячны ліст Беларускаму фонду Рэрыхаў уручае Таццяна Валер'еўна МацюшонакУражаннямі аб выставе дзеліцца Святлана Скавырка