"За бяспеку разам"

З 22 сакавіка ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"....

«Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў»

18 сакавіка стартаваў марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею нашага раёна. На працягу...

"Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны"

З новым музейна-педагагічным заняткам "Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны", прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі,...

Падведзены вынікі працы ў 2024 годзе

Сёння ў Гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага...

Сімвал грамадзянскай сталасці ўручылі юным глыбачанам

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у актавай зале Занальнага дзяржаўнага архіва прайшла Усебеларуская...

"Наша роднае! Беларускае!"

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, зацверджаны ў 1999 годзе рашэннем ХХХ сесіі Генеральнай...

Да юбілею раёна

2025 год стаў юбілейным для нашага раёна. 85 гадоў таму, адбылася сапраўды гістарычная падзея - быў утвораны Глыбоцкі раён,...

Сярод нашых землякоў ёсць асоба, якая зрабіла заўважны ўнёсак у захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы. Гаворка ідзе пра выдатнага грамадскага і палітычнага дзеяча, навукоўца Вацлава Ластоўскага. Яго навуковая спадчына сапраўды ўражвае, асабліва калі прыняць ва ўвагу, што вышэйшай адукацыі ўраджэнец засценка Калеснікі так ніколі і не атрымаў (што не перашкодзіла яму стаць адным з першых беларускіх акадэмікаў). Адной з найбольш вядомых яго прац стаў “Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік”, выдадзены ў 1924 годзе.

“Расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік”У прадмове да слоўніка Вацлаў Ластоўскі адзначае, што слова знаходзіцца ў цеснай сувязі з народным побытам, гісторыяй і звычаямі. Разам з тым, Ластоўскі катэгарычна пратэставаў супраць насычэння беларускай мовы “чужаземскімі словамі”, з прычыны чаго ў азначанай працы прапанаваў чытачу беларускія словы, якія павінны былі перакладаць паняцці “згодна псіхіцы нашай мовы”. Але мова не стаіць на месцы, і сталася так, што сёння, амаль праз сто год пасля складання слоўніка, многія з тых слоў, што старанна збіраліся Ластоўскім сярод народа, сучаснаму беларусу будуць цяжка зразумелыя. Каб не быць галаслоўнымі, прадстаўляем вашай увазе некаторыя з гэтых слоў, а разам з тым, прапануем з дапамогай варыянтаў вызначыць іх сучасныя беларускія адпаведнікі.

Спадзяёмся, што вам спадабаецца гэты своеасаблівы тэст і вы захочаце пазнаёміцца са слоўнікам Вацлава Ластоўскага шчыльней, бо ён гэтага сапраўды варты. Правільныя адказы вы знойдзеце ніжэй, адразу пад заданнямі. 

Агнялёт

а) ракета   б) цмок   в) феерверк   г) дырыжабль

Бяжэнства

а) бясшлюбнасць   б) марафон   в) эмансіпацыя   г) дыфузія

Выседак

а) зняволены   б) вартавы   в) курасадня   г) вывадак

Груба

а) загатоўка   б) камін   в) брызент   г) таварыства

Душнік

а) малітоўнік   б) вентылятар   в) лейка   г) спавядальнік

Ёрзала

а) маятнік   б) затвор   в) камерсант   г) непаседа

Жаўла

а) шэршань   б) паўлін   в) чарапаха   г) андатра

Зялейнік

а) аптэкар   б) металург   в) токар   г) спецыяліст

Какорыца

а) кукуруза   б) капялюшык   в) прыправа   г) бездарожжа

Кульбаба

а) манто   б) дзьмухавец   в) арбіта   г) кастыль

Лізус

а) пыласос   б) ледзянец   в) прыліў   г) ліслівец

Лусьцік

а) гумка   б) шчаўкунчык   в) сланечнік   г) бутэрброд

Мякчак

а) гамак   б) матрац   в) малюск   г) вата

Няўдольны

а) нешчаслівы   б) бяздарны   в) папярочны   г) малаважны

Правольніца

а) канікулы   б) свавольства   в) антракт   г) мяцеж

Розыгрыш

а) фальсіфікацыя   б) казіно   в) латарэя   г) ашуканства

Сабетнік

а) аўтограф   б) кашалёк   в) пашпарт   г) эгаіст

Тайнік (віцебскі дыялект)

а) каханы   б) заробак   в) сябар   г) бялізна

Унікаць

а) пазбягаць   б) разумець   в) сцерагчы   г) глядзець

Хаморлівасьць

а) тактычнасць   б) настальгія   в) меланхолія   г) элегантнасць

Цына

а) цынга   б) цынк   в) цынік   г) цырк

Чуйнасьць

а) бадзёрасць   б) добразычлівасць   в) упэўненасць   г) стомленасць

Шырынка

а) завушніца   б) гальштук   в) гузік   г) шалік

Югася (скарочаная форма)

а) югаслаўка   б) гастралёрка   в)Паўднёвая Амерыка   г) Баба-Яга

Ярабак

а) слуга   б) рабіннік   в) рабчык   г) здраднік

 Правільныя адказы:

Агнялёт – феерверк

Бяжэнства – бясшлюбнасць

Выседак – вывадак

Груба – камін

Душнік – вентылятар

Ёрзала – непаседа

Жаўла – чарапаха

Зялейнік – аптэкар

Какорыца – кукуруза

Кульбаба – дзьмухавец

Лізус – ліслівец

Лусьцік – бутэрброд

Мякчак – малюск

Няўдольны – бяздарны

Правольніца – канікулы

Розыгрыш – латарэя

Сабетнік – эгаіст

Тайнік (віцебскі дыялект) – сябар

Унікаць – пазбягаць

Хаморлівасьць – меланхолія

Цына – цынк

Чуйнасьць – бадзёрасць

Шырынка – шалік

Югася (скарочаная форма) – Баба-Яга

Ярабак – рабчык