Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

Юозас БулькаНарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялічкай  літоўскай вёсачцы Рыпайчай (літ. Ripaičiai) Уценскага раёна ў сялянскай сям’і. На другую палову дзяцінства Юозаса прыпала вайна. Яна пачалася, калі хлопчыку споўнілася 14 год. Пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Моцны атэістычны ўціск ў савецкай Літве перашкодзіў юнаку завершыць вучобу. Дыплом агранома ён не атрымаў: “Выкінулі мяне з тэхнікума за веру”. Але з гэтага часу ў душы засталася незвычайная любоў да роднай прыроды.

Доўгі час працаваў Юозас Булька рабочым на Вільнюскім заводзе электралічыльнікаў. Узначальваў пярвічную арганізацыю Таварыства Чырвонага Крыжа. Таварыства існавала не на паперы. Праводзілася шмат мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне работнікаў завода. Булька разгарнуў на прадпрыемстве сапраўдную антыалкагольную барацьбу. У 1972 годзе Ленінградскія дакументалісты знялі кінастужку “Я, ты і здароўе” – пра надзвычай эфектыўную антыалкагольную кампанію ў калектыве завода. Аб дзейнасці Юозаса Булькі пісаў часопіс “Цвярозасць і культура”.   Ю. Булька асабіста здаў 15 літраў крыві, за што ён і быў узнагароджаны медалём “Ганаровы донар СССР”. У сярэдзіне 80-х гадоў Ю. Булька звольніўся з завода і пайшоў працаваць закрыстыянам у касцёл. На той час яму было 55 гадоў. І толькі цяпер пачала збывацца яго даўняя мара – служыць Пану Богу і людзям. Ён паступае на вучобу і заканчвае духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне Юозас Булька атрымаў, калі яму споўнілася 60 год. У сан быў пасвячоны ў польскім горадзе Улацлавак. Такім доўгім быў яго шлях да святарства. 

Спачатку працаваў ў Сібіры і на поўначы Расіі. У 1989 годзе біскуп Кандрусевіч запрасіў яго ў Беларусь. Булька выбірае не вялікі сталічны касцёл, а самую “глыбінку” – вёску Удзела ў Глыбоцкі раёне. Старажытны касцёл у гэтай вёсцы знаходзіўся ў жахлівым стане. Літаральна за год ксёндз з парафіянамі аднавілі святыню. У 1990 годзе ксяндзу перадаюць і мосарскую парафію з касцёлам св. Ганны. Тут таксама трэба было пачынаць з “чыстага аркуша”. З кожным годам тэрыторыя ля мосарскай святыні набывала новыя рысы небывалага хараства і прыгажосці. Імкнучыся наблізіць вяскоўцаў да Пана Бога, ксёндз пастараўся паказаць веліч стварыцеля праз хараство прыроды, створанае рукамі саміх вернікаў. З гэтага часу і пачалася работа па добраўпарадкаванню прыкасцёльнай тэрыторыі, будучага буйнога культурна-дэндралагічнага комплексу. З’яўляліся новыя скульптуры і скульптурныя кампазіцыі, разбіваліся прыгожыя алеі, ствараліся месцы для адпачынку. У 1990   годзе перад касцёлам устаноўлена скульптурная копія знакамітай работы Мікеланджэла “Аплакванне Хрыста”. У 1996 годзе была збудавана копія віленскай Вострай брамы, у якой змясцілася копія славутага цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай. 15 жніўня 2005 года ў Мосары пастаўлены першы ў краіне помнік у гонар папы Яна Паўла ІІ. 

Ксёндз за час сваёй душапастырскай працы ў мосарскай парафіі выхаваў 16 ксяндзоў. Ён вёў будаўніцтва Дунілавіцкага, Шаркаўшчынскага і Варапаеўскага касцёлаў, завяршыў рэстаўрацыю капліцы Друцкіх-Любецкіх у  вёсцы Казлоўшчына. Пры яго непасрэдным удзеле узноўлена гістарычная назва вёскі Парыж, дзе па праекту ксяндза збудавана паменшаная копія Эйфелевай вежы і адчынены музей Яна Паўла ІІ. 7 студзеня 2005 года ксёндз Юозас Булька атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Гэта першы каталіцкі святар Беларусі, які атрымаў такую высокую дзяржаўную узнагароду. За шматлікую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванню духоўных каштоўнасцей, прапаганду здаровага ладу жыцця пробашч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 2006 годзе. Ад Папы Яна Паўла ІІ – атрымаў ганаровае званне “Канонік Віцебскай дыяцэзіі”. 

На пачатку 2010 года святара не стала. Яго магіла знаходзіцца на прыкасцельнай тэрыторыі, ля ўваходу ў храм  св. Ганны. Таго храму, дзе правёў свае лепшыя гады жыцця ксёндз-пралат Юозас Булька.