Трагедыя, якая аб'ядноўвае нашы народы

У адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста -...

Глыбоцкаму раёну – 85 год

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума...

Дню беларускай навукі прысвячаецца...

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе....

Моладзь Глыбоччыны шануе і любіць свой музей

17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета...

Далучайцеся да акцыі...

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю...

За што мы любім Новы год?

Мабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за...

"Музей адкрыты для вас!"

14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага...

Янка ПачопкаСапраўднае імя - Іван Пятровіч Пачопка, псеўданімы - Башкір, Праваслаўны.

Нарадзіўся 26 кастрычніка (8 лістапада) 1890 года ў в. Летнікі Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям’і лесніка. У 1914 годзе скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу, затым 3-х месячныя курсы па жывёлагадоўлі і малочнай гаспадарцы пры Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Працаваў у Дэпартаменце земляробства Віленскай губерні. Быў рэдактарам двухтыднёвіка “Праваслаўны беларус” (1925), які выдаваўся ў Варшаве. З 1939 па 1958 год працаваў аграномам. У 1930-я гг. жыў на ўласнай гаспадарцы. 

Літаратурную дзейнасць пачаў з напісання вершаў. У 1912 годзе ў газеце “Наша ніва” надрукаваны пераклад з рускай мовы Янкі Пачопкі, а ў 1913 годзе гэтае ж выданне апублікавала яго першы верш “Дудар”. Пісаў таксама і прозу. Першае апавяданне “Злы лёс” надрукавана ў газеце “Савецкая Беларусь” у 1921 годзе. Многія свае літаратурныя творы падпісваў псеўданімам Башкір (вёска Летнікі, дзе нарадзіўся пісьменнік, умоўна дзялілася на дзве часткі, якія па мясцоваму называліся Башкіры і Вушлакі). З малых гадоў Янка Пачопка любіў слухаць, а потым збіраць і запісваць народныя казкі, паданні, на аснове якіх была напісана кніга “Народныя казкі і апавяданні Дзісненшчыны”. Але ў 1927 годзе была надрукавана толькі адна казка “Дурнішча: Народная казка з Дзісненшчыны”. Вершы, апавяданні, народныя казкі, паданні, апрацаваныя ім змяшчаліся на старонках дзіцячых часопісаў “Заранка”, “Пралеска”, “Праваслаўны беларус”. Супрацоўнічаў малады пісьменнік з выданнем “Маланка”, дзе публікаваліся яго вершы і байкі пад псеўданімам Шкірба. Творы Янкі Пачопкі друкаваліся і ў заходнебеларускіх часопісах “Калоссе”, “Хрысціянская думка”, газеце “Сялянская ніва”. У 1920-я гг. ў Вільні выйшлі кнігі Янкі Пачопкі на сельскагаспадарчую тэматыку: “Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць”, “Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва”, “Як выбраць добрага каня”, “Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вуллях”. Янка Пачопка быў блізкім сябрам і земляком Язэпа Драздовіча, які зрабіў яго разны партрэт і рыхтаваў ілюстрацыі да яго кніг. Яшчэ ў 1923 годзе  Драздовіч зрабіў усе малюнкі да кнігі “Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вуллях”. Многія работы мастака і некаторыя асабістыя рэчы доўгі час захоўваліся ў сям’і Янкі Пачопкі. 

Пражыў Іван Пятровіч  87 гадоў, вырасціў траіх дзяцей – сына і дзвюх дачок. У старэйшай дачкі, Валянціны Іванаўны Павульскай, захаваўся рукапісны сшытак бацькоўскіх вершаў. Гэтую сямейную рэліквію яна перадала на пастаяннае захаванне Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры. 

Памёр Янка Пачопка 26 мая 1977 года, пахаваны ў в. Малінаўка Глыбоцкага раёна.