Зберажом нашу спадчыну

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Наш музей далучыўся да святкавання гэтай даты,...

Услед за старажытным чалавекам

У рамках музейна-педагагічнай праграмы "Музей і дзеці" для вучняў пачатковых класаў школ горада і раёна штогод...

Дзень яднання Беларусі і Расіі. Беларусь і Расія памятаюць...

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі наш музей прыняў удзел у відэаканферэнцыі "Маленькія героі вялікай краіны",...

Дзень памяці і смутку

Штогод 22 сакавіка ўся Беларусь ушаноўвае памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў на тэрыторыі...

У музеі прэзентавалі новую выставу

12 сакавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея ўпершыню ў гісторыі ўстановы сабралася столькі творчых і...

Дню абаронцаў Айчыны прысвячаецца

Музейшчыкі не маглі абысці ўвагай такое значнае для многіх грамадзян нашай краіны свята як Дзень абаронцаў Айчыны і...

Прэзентацыя выставы адбылася ў музеі

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у выставачнай зале музея адбылася прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха...

Глыбоцкі ганчар Арцём ФамінГліняны посуд, аплецены бяростай, стаў 24-м элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, уключаным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Аплецены посуд знаходзілі вучаныя падчас правядзення археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. Захаваліся шматлікія пісьмовыя крыніцы аб выкарыстанні тэхналогіі апляцення бяростай ганчарнага посуду. Вядомы беларускі этнограф Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя апісваў традыцыі апляцення глінянага посуду, якія бытавалі на нашых землях з даўніх часоў. У фондах многіх музеяў Віцебшчыны захоўваюцца керамічныя вырабы з берасцяной аплёткай, якія адлюстроўваюць даўнія рэгіянальныя традыцыі выключна ўтылітарнага характару.
Сёння старажытныя традыцыі гэтай тэхналогіі адраджаюць майстры сямі раёнаў вобласці: Браслаўскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Міёрскага, Сенненскага і Шаркаўшчынскага. Носьбітам і даследчыкам дадзенай тэхналогіі ў нашым рэгіёне з'яўляецца ганчар Арцём Фамін.