Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Пахавальная абраднасць займала асобнае месца ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў, паколькі прадугледжвала сістэму рытуальных дзеянняў, рэлігійных уяўленняў і прадпісанняў, закліканых сімвалічным чынам аформіць смерць чалавека і яго пераход ў свет продкаў (нябожчыкаў). Свае вытокі пахавальная абраднасць бярэ са старажытных часоў, і ў першую чаргу гэта было звязана з верай у душу і загробнае жыццё, з важнасцю захоўваць сувязь пакаленняў, існаваннем старажытнага культу продкаў. Гэта пакінула свой адбітак на культурным развіцці беларускага народа, і закранула другія яго аспекты. Большасць традыцый пахавальнага абраду дайшло да нашых дзён, у тым ліку і памінанне памерлых. Памінкі праходзілі як у канкрэтны час - пасля пахавання, так і ў строга адведзеныя дні, якія назвалі Дзядамі.

Памінальны стол беларусаўДзяды – памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. У некаторых выпадках паняцце “Дзяды” мела іншы сэнс – Дзядамі называлі душы памерлых продкаў, а таксама рытуальную ежу, падрыхтаваную на памінальны дзень. У найболей архаічнай форме Дзяды захаваліся толькі ў беларусаў.

Дзядоў у беларусаў, як і паводле царкоўнага ўставу, чацвёра: зімовыя (Масленічныя) – перад Масленым тыднем, веснавыя (Радунічныя) – на Радуніцу, летнія (Духаўскія, Сёмушныя, Стаўроўскія) – у суботу перад Сёмухай на Духаў дзень, восеньскія (Змітраўскія, Вялікія, Багатыя) – перад святым Дзмітрыем. У некаторых рэгіёнах Беларусі адзначаюць і да шасці Дзядоў. Але найбольш значымымі лічыліся восеньскія Вялікія Дзяды.

Святкаванне Дзядоў лічылася амаль паўсюдна першачарговай неабходнасцю. Беларусы верылі, што ў гэты дзень душы продкаў спускаюцца на зямлю, каб паглядзець, як іх шануюць, як нашчадкі клапоцяцца пра спадчыну, якую яны пакінулі, частуюцца за сямейным сталом. Усё гэта патрабавала ад людзей строгіх паводзін, абмяжоўваючы іх у пэўных дзеяннях. Адным з такіх дзеянняў была падрыхтоўка памінальнага стала. Продкаў трэба было добра пачаставаць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў, якая дыктавалася не толькі магчымасцямі сям’і, але і ўстойлівай традыцыяй. Як правіла, этнографы называюць колькасць страў (ад 5 да 15). На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, у якія кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу. На вокны Дзядам ставілі гарэлку, а дзверы ў хату пакідалі адчыненымі, каб Дзяды свабодна маглі зайсці ў хату на вячэру.

Памятная манета "Дзяды"Частка страў была святочна-універсальнай, але былі і абавязковыя, якіх патрабавала «дзедава вячэра». Склад вячэры вар'іраваўся ў розных рэгіёнах Беларусі. Першай і абавязковай стравай, што падавалася на стол, была куцця – абрадавая каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят, у якую дабаўлялі сыту (разбаўленую мёдам ваду). У некаторых рэгіёнах замест куцці быў канун (канан), які гатавалі наступным чынам: у сыту крышылі спецыяльна спечаны прэсны корж, булку ці абаранкі (паводле вераванняў мёд ужывалі для таго, каб памерламу было “соладка на тым свеце”). Першую лыжку адлівалі для памерлых. Затым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі кануна з агульнай міскі, перадаючы яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі і працягвалі вячэру.

Пасля куцці або кануна падавалася поліўка з грыбамі, рыбай або мясам. У нашым рэгіёне, на Дісненшчыне, на вячэру гатавалі юшнік – крывяную поліўку з мясам. Рытуальнай стравай былі і клёцкі з “душамі”Дапаўнялася вячэра гароднінай (капуста, буракі, агуркі), мясам, смажанымі шкваркамі і каўбасамі. У некаторых рэгіёнах выкарыстоўвалі малочныя стравы – зацірка з морквай, або проста, салодкае і кіслае малако, тварог. У некаторых мясцінах на стол падавалі паляніцу – гарачы пшанічны хлеб. Гаспадар трымаў яго ў руках, а кожны павінен быў адламаць сабе кавалак. Маглі ужывацца і салодкія стравы. Напрыклад на Дісненшчыне была распаўсюджана саламатка – гэта сушаныя яблыкі, ігрушы, ягады, звараныя на мёдзе.

З напояў на стале прысутнічалі кісель (аўсяны ці журавінны), квас, гарэлка. Нормай алкагольных напіткаў было тры чаркі. Першую чарку выпівалі толькі пасля куцці, а пасля трэццяй – перакульвалі чаркі, што сімвалізавала заканчэнне вячэры. Першым з-за стала ўставаў самы стары чалавек, а затым адначасова – усе астатнія. Стол прыбіраўся толькі на наступны дзень, бо лічылася, што ноччу душы памёршых прыйдуць у госці і таксама падсілкуюцца.

Такім чынам, памінальныя дні і трапезы, якімі яны суправаджаліся, акрамя асноўнай функцыі – непасрэдна памінанне, ушанаванне памяці памерлых – выконвалі сакральную функцыю, у якой разнастайныя стравы займалі важнае месца.