Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Фрагмент выставы "Аграном з Летнікаў"У кастрычніку - лістападзе 2020 года ў нашым музеі працавала незвычайная выстава “Аграном з Летнікаў”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння агранома, пісьменніка і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі. Незвычайнасць выставы ў тым, што на ёй экспаваўся толькі адзін прадмет – копія карціны Пётра Сергіевіча. Гэту карціну перадала ў мінулым годзе нашаму музею дачка Янкі Пачопкі – Валянціна Іванаўна Павульская. Пра сустрэчу з дачкой агранома мы ўжо пісалі раней.
Пётра Сергіевіч напісаў партрэт Янкі Пачопкі ў 1929 годзе, і з гэтага часу ён захоўваўся у сям’і агранома ў Летніках. Толькі пасля смерці бацькі ў 1977 годзе дачка забрала партрэт і прывезла ў свой дом у вёску Загор’е. Тут, у калгасе “Герой працы”, Валянціна Іванаўна адпрацавала аграномам усё сваё жыццё.
Сімвалічна, што карціна на момант выставы была выстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея на вітрыне, прысвечанай мастаку Язэпу Драздовічу. Не сакрэт, што Янка Пачопка і Драздовіч былі лепшымі сябрамі. Вельмі часта дзядька Язэп гасцяваў у доме Пачопкаў у Летніках, пра што пісаў у сваім дзённіку:

Партрэт Янкі Пачопкі (мастак А. Марачкін. 2006 г.)“8 кастрычніка 1933 года.
Іду ў Летнікі да Янкі Пачопкі. Ён чалавек хатні… Пайду к яму пагукаць, пачытаць, падзяліцца”

“1936 год.
Новы год па новаму стылю спаткаў у праваслаўнай хаце за працай. А Новы год “стары” (разам са старымі Калядамі) спатыкаў на сваёй кватэры з “Башкіром” у Летніках, а дзеля гэтага спаткання, каб было ў чым спатыкаць, аж два каўры на гэтую інтэнцыю ў суполцы з “Башкірам” прыйшлося напэцкаць, бо “Башкір” таксама ў сваім родзе мастак – каўры для баб малюець ды, як кажуць, “ні з-пад формы”, “набіваюць”, а з-пад рукі рысуючы ўзоры крэйдай – малюець”

“Весна 1937 года.
Другую “старую” (праваслаўную Пасху, ужо як сапраўды спатканую вясну) правёў у Летніках, у Янкі Башкіра, но ўжо як маёўку. Са шпацырам у лес… Там было й некалькі прыехаўшых гасцей са стараны на самакатках або роварах, як іх цяпер пачалі называць... Былі тут і дачка гаспадара з Дзісенскай гімназіі Лінка-журавінка і наш ”вялікі і родны” Міхась Машара…”

Выстава аднаго прадмета працавала ў музеі да 15 лістапада 2020 года, а потым гэты цікавы экспанат заняў сваё месца ў фондасховішчы.