Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

30.06.1944. Корпус працягвае выконваць пастаўленую задачу па авалоданні г. Глыбокае і ўтрыманню Дзісны да прыходу стралковых частак.

89-я танкавая брыгада, выконваючы пастаўленую задачу па авалоданні м. Лужкі, да 10.00 размясцілася ў лесе 3 км на паўднёвы-ўсход ад м. Германавічы. На працягу ночы на 1.07.44 брыгада прыводзіла сябе ў парадак. У 16.45 брыгада атрымала загад наступаць па маршруце Лужкі - Лучайка - Залессе - Запруддзе - Беразвеч - Шуняўцы і ўдарамі з паўночнага захаду ва ўзаемадзеянні з 117-й танкавай брыгадай авалодаць м. Глыбокае.
Страты брыгады за дзень бою: 5 чалавек атрымалі раненні. Праціўнік страціў палонных 15 чалавек.
117-я танкавая брыгада працягвае выконваць пастаўленую задачу па авалоданні м. Глыбокае. Да 11.00 1.07.44 г. авалодала паўночна-заходняй ускраінай м. Пліса, далейшы рух спынены. У выніку ўзарванага моста праз р. Мнюта, брыгада шукае брод і абыход на Тушына-Сукліна. У выніку бою праціўнік панёс страты: знішчана 4 супрацьтанкавыя гарматы, 15 кулямётаў, 2 мінамёты, забіта да 220 салдат і афіцэраў. Узятыя трафеі: аўтаматаў - 5.
Вызвалена 180 чалавек мірнага насельніцтва, мабілізаванага на працу.
Страты брыгады: згарэла Т-34 – 5 шт., падбіты 2 танкі, забіта 9 чалавек, паранена 3 чалавекі. Авіяцыя праціўніка зрабіла налёт на тылы брыгады, у выніку чаго згарэла 2 аўтамашыны з боепрыпасамі, забіта 2 чалавекі, у тым ліку намеснік камандзіра брыгады па тылу - палкоўнік Бураў.
Баяздольных танкаў Т-34 - 44 шт.
46-я механізаваная брыгада, выконваючы задачу па авалоданні г. Глыбокае, да 16.40 падышла да в. Суклино. Брыгаду бамбіла да 60 самалётаў праціўніка. Боегатоўнасць танкаў: Т-34 - 7 танкаў, Т-70 - 8 танкаў, Т-60 - 3 танкі, СУ-76 - 2 танкі.

Журнал баявых дзеянняў 89-й танкавай брыгады1.07.1944. З 16.30 брыгада рыхтавалася да выканання новай баявой задачы ў паўднёва-заходнім кірунку.
Праціўнік адыходзіць у паўднёва-заходнім і паўднёвым напрамку, з мэтай прыкрыцця адыходу сваіх войскаў і эвакуацыі складоў з Глыбокага выставіў моцны заслон пяхоты, узмоцненай самаходнымі ўстаноўкамі (СУ «Фердынанд»), танкамі і артылерыяй, якія дзейнічаюць з засад, адкрывае ўпартае супраціўленне прасоўванню частак брыгады.
Да 23.00 праціўнік аказаў супраціўленне з мяжы: 6 СУ «Фердынанд» на гасцінцы на поўдзень ад возера Забелле; пяхота - 0,7 км на поўдзень ад Пятроўскія, 1 км на паўднёвы захад ад Запруддзе, на ўсход ад Літоўшчна; артылерыя - на ўсход ад Юльянава і на поўнач Бурсы і лес на паўночны ўсход ад Бурсы; танкі - на ўсход ад Бурсы.
Брыгада з 22.00 выступіла з лесу і здзейсніўшы 30 км марш да 22.30 галаўной калонай танкаў (202-й танкавы батальён) дасягнула вышыні што на поўнач ад Бурсы і была атакаваная моцным агнём СУ «Фердынанд» і артылерыяй праціўніка, спыніла рух. Па загадзе камандзіра брыгады была выслана пешая разведка, якая ўстанавіла наяўнасць СУ, артылерыі, танкаў і пяхоты праціўніка на мяжы, панесла страты і параненымі вярнулася, а танкавыя батальёны брыгады да 1.00 занялі абарону на рубяжы:
3-ці танкавы батальён – паўднёвы ўсход ад Нарушова,
203-ці танкавы батальён - на паўночны ўсход 1 км ад Літоўшчына,
202-ці танкавы батальён - Пятроўскія.

1.07.1944. Полк чакае вялікі і самы цяжкі маршрут: пераадолець лес, месцамі балоты, вырвацца на аператыўны прастор, а таксама пераадольваць месцамі замініраваныя дарогі. Атрымаўшы загад полк рушыў у шлях і на працягу сутак бесперапынна рухаўся і да раніцы выйшаў да вёскі Прыполеўшчызна, не даязджаючы да мястэчка Глыбокае 4 км.
У лесе ў перыяд здзяйснення маршу ў раёне в. Шоша на мінах падарвалася аўтамашына «Шэўрале» 1-га дывізіёна. Такім чынам быў здзейснены марш да 50 км.

02.07.1944. Дывізія пачала весці бой за горад Глыбокае. Полк 1 і 3 дывізіёна вёў агонь, падтрымліваючы наступленне нашай пяхоты. Сумесна з нашай дывізіяй за горад Глыбокае вёў бой наш сусед справа - 145 стралковая дывізія. Праціўнік пад нашымі ўдарамі вымушаны быў адысці і полк пачаў яго праследаванне, імкнучыся на захад. Здзяйсняючы марш, полк да раніцы выйшаў на ўскраек лесу і падышоў у 2-х км да горада Дунілавічы.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 434 артылерыйскага палка”)

З 28.06 па 02.07.1944 г. Часткі корпуса, пераадольваючы нязначнае супраціўленне груп прыкрыцця праціўніка, да зыходу дня 2.07.44 г. выйшлі на рубеж: Антаполле, Бартылёўка, Гаравыя, Кісарэўшчына, Устронь, паўночна-усходняя ўскраіна Забор’я, Гнілякі.
Артылерыя сканцэнтравалася ў раёнах: 908-ы артылерыйскі полк - Бартылёўка, Навасёлкі; 759-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк у 17.00 сканцэнтраваўся ў в. Шабаны і ў 18.00 атрымаў задачу дзейнічаць у складзе 344-й стралковай дывізіі. У 19.00 - на маршы ў раён в. Шчарбы.
118-ы механізаваны полк і 682-ы артылерыйскі полк на 16.00 з раёна Кшэвічы, Стажыца, мяняе баявы парадак у раён Гнілякі, Мацясы.
377-ы цяжкі самаходна-артылерыйскі полк дзейнічае ў перадавых атрадах 235-й стралковай дывізіі.
1224-ы гвардзейскі артылерыйскі полк - засяродзіўся ў раёне Вострава ля воз. Мылічына.

03.07.1944 г. Часткі корпуса працягвалі праследаваць праціўніка і да зыходу дня выйшлі на рубеж: Пятровічы, Белькі, Трумпічы, Манеўшчызна, Васілеўшчызна.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў штаба артылерыі 60 стралковага корпуса”)

2 ліпеня 1944 года. 729 стралковы полк 145 стралковай дывізіі атрымаў загад на праследванне адыходзячага праціўніка.

Праціўнік, прыкрываючыся невялікімі ар'ергардамі, адступаў у кірунку Глыбокага. У 21.00 полк выступіў з раёна сканцэнтравання і здзейсніў марш на 30 км у раён в. Міхалі і з маршу ўступіў у бой з ар'ергардам праціўніка ў раёне Нядведкі - Жукі. Рашучым наступленнем праціўнік быў выбіты з населеных пунктаў і бязладна адступаў. Замацаваўся праціўнік у раёне Станулі - Жабінка. Пры гэтым праціўнік страціў да 60 салдат і афіцэраў. У 16.00 батальёны занялі зыходнае становішча для наступлення ў раёне в. Латушкі. У 21.00 праціўнік быў выбіты з раёна Станулі - Жабінка. Полк абыходным манеўрам абышоў мястэчка Глыбокае справа і выйшаў у 7.00 да фальварка Шарабаі 3 ліпеня 1944 года.

(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 145 стралковай дывізіі”)

02.07.1944 Полк, пакінуўшы авангард з трох гарматных батарэй, на аўтамашынах, падтрымліваючы 599-ы стралковы полк, праследуе праціўніка ў заходнім кірунку, рухаючыся па маршруце Вялікае Лядзіна на Глыбокае. Да зыходу дня часткі сустрэлі супраціўленне ў раёне вёскі Перавоз і завязалі бой.
4-я батарэя прамой наводкай вяла агонь па вёсцы Перавоз, рассеяўшы да 20 салдат нямецкай пяхоты, знішчыўшы 1 кулямёт.
03.07.1944 Праціўнік адыходзіць у заходнім кірунку. Нашы часткі, пераадольваючы ўпартае супраціўленне праціўніка, прасоўваюцца наперад. У 10.00 завязалі бой у раёне вёскі Галубічы. Праціўнік прадпрыняў контратаку, да зыходу дня выйшлі ў раён Ластавічы.
4-я батарэя, прамой наводкай, гарматы сяржанта Балыбердина, вяло агонь па контратакуючай пяхоце. Пяхота пры падтрымцы некалькіх артылерыйскіх батарэй, перайшла ў контратаку з самаходкай «Фердынанд». Нямецкая гармата біла адразу, падышоўшы на 200 метраў спынілася, адкрыла беглы агонь. Завязалася артылерыйскі дуэль.
Камандуючы гарматай, камандзір узвода, малодшы лейтэнант Нафенка, камандзір гарматы Балыбердзін, наводчык сяржант Маркаў, уступілі ў няроўны бой. Дуэль скончылася перамогай савецкіх артылерыстаў, «Фердынанд» падпалены. Будучы параненымі, камандзір гарматы, наводчык і камандзір гарматы заставаліся ў страі. Сцякаючы крывёй, загінуў малодшы лейтэнант Нафенка, цяжка паранены наводчык Маркаў і лёгка паранены камандзір гарматы Балыбердзін. Батарэя падбіла адну машыну і знішчыла 20 салдат.
04.07.1944 Праціўнік, моцна мініруючы мясцовасць, аказваючы ўздзеянне на нашы баявыя парадкі, адыходзіць у заходнім кірунку. Нашы часткі з баямі занялі раённы цэнтр Глыбокае і да зыходу дня дасягнулі ст. Варапаева, дзе праціўнік аказаў моцнае супраціўленне.

 (матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 277-га артылерыйскага палка”)

Савецкія разведчыкі перад адпраўкай у тыл ворага23 верасня 1943 года савецкія войскі вызвалілі ад нямецкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі - гарадскі пасёлак Камарын, што на Гомельшчыне. Да канца восені гітлераўцы пакінулі Мсціслаў, Крычаў, Гомель і яшчэ некалькі раённых цэнтраў на ўсходзе краіны, але далей прасунуцца нашы войскі ў той час не змаглі. Да вызвалення асноўнай часткі Беларусі заставаліся яшчэ доўгія паўгода.
Рыхтуючыся да маштабнай аперацыі па вызваленні Беларусі, савецкае камандаванне мела патрэбу ў дакладнай і надзейнай інфармацыі аб становішчы спраў на акупаванай тэрыторыі. З гэтай мэтай у савецкім тыле органамі дзяржаўнай бяспекі фармаваліся спецыяльныя дыверсійна-разведвальныя групы, якія затым перапраўляліся праз лінію фронту.
У канцы верасня 1943 года з фронту быў адкліканы будучы камандзір адной з такіх груп - Пётр Мікітавіч Максіменка. Яго кандыдатура ў якасці камандзіра разведгрупы была абраная невыпадкова - да вайны Пётр Мікітавіч узначальваў Глыбоцкі раённы аддзел Наркамата дзяржаўнай бяспекі, а менавіта ў Глыбоцкай акрузе і павінна была дзейнічаць яго разведвальна-дыверсійная група, якая атрымала назву «Паўночныя». Першапачаткова «Паўночныя» налічвалі толькі 8 чалавек: камандзір, два намеснікі, чатыры байцы і радыстка (сярод іх тры беларусы). Падборам кандыдатаў займаўся непасрэдна сам Максіменка. Баявая задача была пастаўлена па трох накірунках: разведка (атрыманне дадзеных аб перамяшчэнні нямецкіх войскаў, іх колькасць і ўзбраенне, выяўленне месцаў размяшчэння складоў), контрразведка (выяўленне варожых агентаў і дыверсантаў) і, нарэшце, правядзенне дыверсій на чыгунцы і іншых аб'ектах, якія мелі істотнае значэнне для акупантаў: электрастанцыі, вузлы сувязі, майстэрні, прамысловыя прадпрыемствы і інш.