Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

"Экспанат" выставыУ шосты раз у Глыбокім прайшоў «Вішнёвы фестываль». Музей прыняў актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах свята. Намі была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтве, у якой удзельнічалі вядучыя спецыялісты нашай краіны - супрацоўнікі Інстытута пладаводства. Яны пазнаёмілі глыбачан з сартавымі навінкамі беларускай селекцыі, сакрэтамі вырошчвання вішні і чарэшні на прысядзібных участках, спосабамі эфектыўнай барацьбы з хваробамі і шкоднікамі дрэў.
З велізарнай цікавасцю слухалі ўдзельнікі канферэнцыі нашых землякоў, тых хто прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы сувенірнай прадукцыі для гасцей свята. Упершыню ў канферэнцыі прыняло ўдзел адно з самых вядомых выдавецтваў краіны - Выдавецкі дом «Талака». На старонках іх газет і часопісаў можна знайсці шмат карыснай інфармацыі ў пытаннях садаводства. Велізарнай папулярнасцю ва ўсіх удзельнікаў канферэнцыі карыстаецца, стаўшая ўжо традыцыйнай, выстава-дэгустацыя пладоў сучасных гатункаў вішні і чарэшні. На выставе, якую падрыхтавалі нашы даўнія сябры з Інстытута пладаводства, можна было не толькі ўбачыць разнастайнасць гатункаў, але і ацаніць смакавыя якасці ягад.

Работа канферэнцыіВыстава-дэгустацыя вішні і чарэшніВыступленне нашага земляка - прафесара Майсяёнка Андрэя Георгіевіча

Глыбоцкая вішняЗапрашаем каманды працоўнай моладзі (каманда складаецца з 5 чалавек) і каманды вучнёўскай моладзі (каманда складаецца з 4 навучэнцаў і 1 педагога) 19 ліпеня 2018 года ў 17.00 на Цэнтральнай плошчы г. Глыбокае прыняць удзел у фота-квэсце «Вішнёвае хараство". Па распрацаваным маршруце каманды праходзяць кожны этап, выконваючы фота-заданні. Усе заданні звязаны з тэмай «Глыбокае», «Вішнёвы фестываль». Заданні каманда павінна выконваць з дапамогай аднаго фотаапарата ці мабільнага тэлефона.
Усе, хто жадае прыняць удзел у квэсце павінны падаць заяўку на ўдзел да 17 ліпеня 2018 года ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама (тэл. 2-12-55, эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Першыя наведвальнікі музеяЭкспазіцыя музеяЗ даўніх часоў на фэст у Мосары збіралася шмат людзей, прычым не толькі з самой вёскі, але з усяго наваколля. У гэтым годзе госці свята першымі змаглі пазнаёміцца з экспазіцыяй парафіяльнага музея, які носіць імя Юозаса Булькі. Ушанаваць памяць святара, дзякуючы якому маленькая беларуская вёсачка набыла сусветную вядомасць, вернікі мосарскай парафіі марылі даўно. Доўгі час яны збіралі матэрыялы, каб стварыць такі музей. Багата цікавых дакументаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў засталося ім ад святара, але для стварэння музея хацелася нечага большага. А таму і збіралі вернікі з года ў год прадметы, якія змаглі б расказаць пра, напэўна, самага вядомага каталіцкага святара Беларусі - ксяндза Юозаса Бульку.

На віртуальнай пляцоўцыТата на віртуальным падарожжыУ нядзелю 17 чэрвеня 2018 года на Цэнтральнай плошчы горада праводзілася мерапрыемства "Тата! Твой выхад!» у рамках святкавання Міжнароднага дня бацькі. Была арганізавана праца шэрагу пляцовак «Канікулы без дыму і агню", "Разам за бяспеку», танцавальная, гульнявая і іншыя, дзе ў дзяцей і іх бацькоў была магчымасць цікава правесці час.
Не застаўся ў баку і наш музей, якім была арганізавана пляцоўка, дзе можна было акунуцца ў свет віртуальных падарожжаў: даведацца новае пра славутасці рэгіёну, пагрузіцца ў марскую глыбіню, здзейсніць выхад у адкрыты космас...

Абмеркаванне заданняў квэстаНаш горад мае цікавую і непаўторную гісторыю. Да сённяшняга дня захавалася шмат будынкаў, аб’ектаў і вуліц, якія былі сведкамі мінулых гадоў і маюць свае таямніцы. Пра іх гісторыю і цікавыя звесткі могуць даведацца вучні гарадскіх школ, прыняўшы ўдзел ў гістарычным квэсте “Таямніцы гарадскіх вуліц”.

На маршруцеКвэст – гэта спаборніцтва, у якім трэба выконваць розныя заданні, а таму вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожнай камандзе даюцца пытанні пра пэўнае месца ці будынак у горадзе, а ўдзельнікам трэба не толькі адказаць на пытанне, але і знайсці яго ў гарадской прасторы. Да тэкставых пытанняў прыкладаюцца і старыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны пэўныя аб’екты. Дзеці не толькі шукаюць гістарычны аб’ект, але і з дапамогай супрацоўніка музея. пазнаюць пра нешта новае і цікавае.

Запрашаем усіх жадаючых у захапляльнае падарожжа па вуліцах нашага горада.

Падарунак музеюГосці з Амерыкі ля помніка заснавальніка сучаснага іўрытаГлыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей з'яўляецца захавальнікам старажытнасцей і гісторыі горада. Таму не дзіўна, што інфармацыяй пра мінулае рэгіёна часам прыходзяць падзяліцца самі людзі, карані якіх з Глыбокага. Менавіта так адбылося ў адзін з чэрвеньскіх дзён, калі нечакана зазірнулі ў музей госці з Амерыкі – прэзідэнт арганізацыі «Сябры яўрэяў Докшыц» Аарон Гінзбург і прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі Геля Франк. Яны прыехалі ў горад у пошуках інфармацыі пра сваіх продкаў, каб наведаць старадаўнія могілкі і месцы, звязаныя з яўрэйскай гісторыяй.
Госці падарылі музею кнігу «Докшыцы-Параф'янава. Кніга памяці», дзе, у тым ліку, надаецца ўвага і гісторыі яўрэйскай абшчыны Глыбокага. Паважаныя госці пазнаёміліся з нашым горадам у рамках нядаўна распрацаванага экскурсійнага маршрута «Вандроўка па яўрэйскаму мястэчку».

 

Музейны занятак Першы дзень лета для школьнікаў, гэта не толькі канец навучальнага года і пачатак летніх канікул, а гэта яшчэ і свята – Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Менавіта гэтаму дню прысвечаны інтэрактыўны занятак “Дзяцінства – гэта ты і я”, які зараз праводзіцца ў музеі.
Маленькая гаспадыняНа занятку вучні пачатковых класаў пазнаюць якім было дзяцінства іх бабуль і дзядуль, як бавілі вольны час дзеці сто год таму назад. Дзяцінства сялянскіх хлопчыкаў і дзяўчынак на пачатку 20 стагоддзя значна адрознівалася ад гульняў і забаў нашых дзяцей. Яны былі сведкамі і актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх спраў і падзей роднай вёскі, бо з самага ранняга ўзросту разам з дарослымі працавалі, дапамагалі бацькам і суседзям. Пазнаць працу сялянскіх дзяцей у мінулым дапамогуць музейныя прадметы. На занятку сучасная моладзь не толькі знаёміцца з даўнейшымі прыладамі працы, але і спрабуе папрацаваць імі. Напрыклад, дзяўчынкі пазнаюць асновы ткацтва, у той час як хлопчыкі знаёмяцца з дрэваапрацоўчым рамяством.
Якім бы складаным не было жыццё нашых продкаў, дзеці заўсёды знаходзілі час каб адпачыць і пагуляць у разнастайныя гульні. На музейным занятку вучні з вялікім задавальненнем асвойваюць старажытныя гульні “Злаві птушку”, “Вартаўнік”, “Накід” і іншыя. Гэтыя гульні патрабуюць ад іх не толькі актыўных дзеянняў, але і ўважлівасці, цярплівасці і сяброўскай падтрымкі.

Занятак праходзіць у музейным дворыку, куды мы запрашаем усіх жадаючых.

На музейнай пляцоўцы артысты з Шаркаўшчыны"Ноч музеяў" - гэта адзіны час у годзе, калі большасць музеяў адкрыты для наведвання ў вячэрні і начны час. Першая «музейная ноч» прайшла ў нашым музеі ў 2013 годзе. І вось ужо ў шосты раз мы прапанавалі наведвальнікам зірнуць на наш музей і музейныя прадметы па-іншаму, адкрыць для сябе чарговую музейную таямніцу. Кожны год мы стараемся зрабіць нешта новае і незвычайнае, тое, што кожны дзень у музеі ўбачыць нельга. Былі ў нас і «Кірмашы рамёстваў" і майстар-класы, ток-шоў і квэсты, інтэрактыўныя гульні і народныя забавы. У гэтым годзе ў залах музея працавала інтэлектуальна-гістарычнае забаўляльнае казіно пад назвай «Залатая фішка». Кожны, хто знаёмы з гісторыяй роднага краю змог у гэтую ноч зарабіць сваім уласным розумам.
"На Адэліным панадворку"Як і ў любым казіно, у казіно нашага музея можна было трапіць, набыўшы гульнявыя фішкі. Гэтыя фішкі можна было выкарыстоўваць для гульні ў залах музея. У адной з залаў наведвальнікаў чакала крос-рулетка, дзе азартныя людзі практыкаваліся ў разгадванне крыжаванак. У другой зале усім жадаючым прапаноўвалася згуляць у віктарыну «Свая гульня», дзе розныя па складанасці пытанні з гісторыі роднага краю дазволілі крыху зарабіць, або прайграць. У трэццяю залу пад назвай «Кошт пытання» прыходзілі тыя, хто добра знаёмы з цэнамі на бытавыя тавары ў розныя гістарычныя эпохі. У чацвёртай музейнай зале сабраліся сапраўдныя знатакі - тут праходзілі вясновыя гульні «Што? Дзе? Калі?». «Імгненне поспеху» - забава, якая праходзіла ў пятай зале музея. Паставіўшы на кон адну фішку і злавіўшы імгненне поспеху можна было нядрэнна зарабіць.

Наведвальнікі выставыТворчы падыход да справы заўсёды дазваляе паглядзець на звыклыя тэмы па-іншаму, павысіць інтарэс да гістарычных падзей і жаданне вывучаць з новай сілай ўжо, здавалася б, даўно ўсім вядомае.
Таму аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага РВК, Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем, раённай арганізацыяй ГА "Беларускі фонд міру» быў праведзены конкурс «Пра тое, што нам дорага і свята» на стварэнне аб'ёмных макетаў помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 9 мая на Цэнтральнай плошчы ў рамках работы творчай майстэрні «Памяць вайны», прысвечанай 73-й гадавіне з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пасля падвядзення вынікаў лепшыя працы папоўнілі фонды Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Макеты помнікаўМакеты помнікаўМакеты помнікаўНаведвальнік музея

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Устаноўлена яна ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. За час існавання лагера (1937-1945) каля 239 тысяч чалавек былі яго вязнямі. Спачатку гэта былі нямецкія палітвязні, а ў гады Другой сусветнай вайны - прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў. У лагеры вязні падвяргаліся злачынным медыцынскім эксперыментам, зняволеных эксплуатавалі ўладальнікі буйных прамысловых фірмаў. У ім было знішчана звыш 56 тысяч зняволеных 18 нацыянальнасцяў, у тым ліку 19 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
11 красавіка 1945 года зняволеныя Бухенвальда, даведаўшыся пра наступленне саюзных войскаў, падняліся на паўстанне, абяззброілі і захапілі ў палон каля 200 ахоўнікаў, узялі ў свае рукі кіраўніцтва лагерам. 12 красавіка ў лагер ўступілі амерыканскія войскі. Ажыццявіўшы паўстанне, вязні Бухенвальда выратаваліся ад знішчэння, так як гітлераўскія ўлады напярэдадні аддалі загад аб фізічным знішчэнні ўсіх зняволеных.
Сістэма канцлагераў ў Германіі была ліквідаваная разам з разгромам гітлерызму, асуджаная ў прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу як злачынства супраць чалавечнасці. У гэты дзень у многіх краінах праходзяць розныя памятныя мерапрыемствы, сустрэчы былых вязняў, ускладанне кветак да магіл і месцаў пахавання ахвяр фашызму. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі тым, хто загінуў і хто выжыў у тым пекле, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.
У гісторыі Глыбоччыны чорнай старонкай прапісаная тэма фашысцкіх канцлагераў. Падрабязней даведацца аб гэтым можна: http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/gistoryya-glybochchyny/shtalag-u-glybokim