Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Музейныя прадметы ідуць у школуДля вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы №3 апошнія дні перад канікуламі запомніліся незвычайнымі заняткамі – іх праводзілі навуковыя супрацоўнікі музея. На музейным уроку «Продкі нашых рэчаў» дзеці пазнаёміліся з разнастайнымі старадаўнімі прадметамі. 100 – 150 гадоў назад нашы продкі выкарыстоўвалі зусім іншыя, у адрозненні ад сучасных, прадметы хатняга ўжытку і прылады працы. На сённяшні дзень большасць гэтых рэчаў забытая.
У ходзе ўрока вучням трэба было высветліць прызначэнне тых ці іншых старадаўніх прадметаў. Як сапраўдныя даследчыкі, дзеці падрабязна вывучалі кожны прапанаваны ім прадмет: вызначалі з якога матэрыялу ён зроблены, для чаго і як яго выкарыстоўвалі нашы продкі, спрабавалі даць правільную назву. Часам вучні прыводзілі вельмі цікавыя гіпотэзы. Занятак быў замацаваны вясёлай фізкультхвілінкай і разгадваннем загадак.

З дадзеным мерапрыемствам музейшчыкі спадзяюцца наведаць усе школы раёна, а таксама пабываць ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Экспазіцыя "Скарбы Глыбоччыны"Фрагмент экспазіцыіУ экспазіцыі нашага музея з'явіўся новы раздзел, які раскажа наведвальнікам пра шматлікія скарбы, знойдзеныя на Глыбоччыне ў розныя часы.
У адной з вітрын пастаяннай экспазіцыі размясціліся ўнікальныя экспанаты: Гараўлянскі манетна-рэчавы скарб (выявіў у 1965 годзе вядомы археолаг Г. Штыхаў), Глыбоцкі скарб (знойдзены падчас земляных работ у 2017 годзе), а таксама шматлікія прадметы археалогіі, знойдзеныя на Глыбоччыне як падчас археалагічных даследаванняў, так і зусім выпадкова.

Удзельнікі мерапрыемства (агульны фотаздымак)У рамках правядзення мерапрыемстваў патрыятычнага праекта «У памяці няма межаў», прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Глыбоцкага раёна 21 лютага 2019 года наведала горад Маладзечна. Прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, настаўнікі і вучні нашых школ прынялі ўдзел у жалобным мітынгу ў мемарыяльным комплексе «Шталаг - 342», а таксама ў працы круглага стала «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае». Знаёмства з мемарыяламГлыбачан гасцінна прымалі адміністрацыя і вучні сярэдняй школы №5, той школы, дзе ўжо шмат гадоў вядзецца карпатлівая праца па пошуку і аднаўленню імёнаў вязняў шталага № 342. У ходзе дыялогу глыбачане пачулі цікавы расказ кіраўніка клуба «Пошук» Князевай Лідзіі Барысаўны пра падзеі ваенных Абмен падарункамі і памятнымі сувенірамігадоў у горадзе Маладзечна і яго ваколіцах. Сваімі ўспамінамі аб суровых гадах дзяцінства падзяліліся з гасцямі малалетнія вязні фашысцкіх лагераў, пастаянныя ўдзельнікі пошукавага клуба. У знак удзячнасці і павагі, вучні глыбоцкіх школ уручылі ім памятныя падарункі, зробленыя рукамі іх жа аднагодкаў у рамках праводзімай у раёне акцыі «Падарунак ветэрану». У сваю чаргу, супрацоўнік Глыбоцкага музея Аляксандр Хайноўскі расказаў удзельнікам мерапрыемства аб існаванні падчас вайны ў горадзе Глыбокае філіяла маладзечанскага шталага - лагера «Stalag 342/Z Glebokiе». Падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.

Абмяняўшыся памятнымі падарункамі і сувенірамі, удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб напрамках будучага супрацоўніцтва ў пошуку і аднаўленні імёнаў ахвяраў мінулай вайны. У красавіку месяцы дэлегацыя г. Маладзечна наведае наш горад - «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае».

Кветкі да падножжа мемарыялаЮная ўдзельніца клуба "Пошук"Памятныя падарункі ад дзяцей ветэранам"Візітоўка" з пажаданнямі для глыбачанМітынг у мемарыяле "Шталаг - 342"Падарунак школе ад старшыні Савета ветэранаў Глыбоцкага райвыканкама

Лепшыя ў рабоце з моладдзюМоладзевая прэмія "Прызнанне"2018 год быў сапраўды багатым на розныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, якія арганізоўвалі і праводзілі для моладзі Глыбоччыны супрацоўнікі нашага музея.

8 лютага 2019 года ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя, разумныя, творчыя юнакі і дзяўчаты, якія былі ўзнагароджаны моладзевай прэміяй «Прызнанне» па выніках 2018 года. Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбокага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне адзначаны навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр Вітальевіч.

Жалобны мітынг у мемарыяльным комплексе «Барок» Жалобны мітынг у "Барку"8 лістапада 2018 года Глыбокае наведала дэлегацыя супрацоўнікаў амбасады Італьянскай Рэспублікі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдо.
Госці горада прынялі ўдзел у жалобных мітынгах у мемарыяльным комплексе «Барок» і ля помніка італьянскім ваеннапалонным у вёсцы Арэхаўна, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Другой Сусветнай вайны.
Пра Беразвецкі канцэнтрацыйны лагер удзельнікам мітынгу расказаў навуковы супрацоўнік музея Уладзімір Мірончык.

10 кастрычніка 2018 года ў Глыбоцкім раёне святкавалі 130-годдзе з дня нараджэння мастака, фалькларыста, пісьменніка, археолага Язэпа Драздовіча.
Пачаліся ўрачыстасці ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі, дзе адбылося адкрыццё тэматычнай выставы “Космас Беларуса” (чытаць тут).
Ускладанне кветак на магілу мастакаДалей удзельнікаў мерапрыемстваў чакала знаёмства з маляванымі дыванамі – відам народнага мастацтва, што ў свой час стаў “візітнай карткай” мастака. На выставе “Дзіва-дзіўнае”, якую наладзілі работнікі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, былі прадстаўлены маляваныя дываны сучасных мастакоў – прадаўжальнікаў слаўных традыцый дзядзькі Язэпа!
На магіле Язэпа ДраздовічаЗатым уся грамада накіравалася на малую радзіму Язэпа Нарцызавіча – у былы засценак Пунькі, дзе быў адкрыты памятны знак, прысвечаны знакамітаму мастаку (чытаць тут), пасля чаго на магілу Язэпа Драздовіча былі ўскладзены кветкі ад удзячных патомкаў.
Фінальным акордам свята стала канферэнцыя-вечарына, якая прайшла ў Падсвільскім доме культуры. Успамінамі аб знакамітым земляку падзяліўся з прысутнымі беларускі вучоны, краязнаўца Андрэй Майсяёнак, пра выкарыстанне мастацкіх прыёмаў дзядзькі Язэпа юнымі мастакамі расказала дырэктар Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Жана Пра Драздовіча - археолага расказвае навуковы супрацоўнік музеяБалабуева, з археалагічнымі даследаванні Глыбоччыны Язэпам Драздовічам пазнаёміў навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі, пра падарожжы мастака па Залесскім краі расказаў настаўнік Рыгор Шарыпкін, а экскурсію па школьным музеі, у якім захоўваюцца многія арыгінальныя работы мастака правяла дырэктар Падсвільскай школы Людміла Сауліч. Удзельнікі самадзейнасці мясцовага тэатральнага гуртка інсцэніравалі лепшыя старонкі біяграфіі свайго славутага земляка.
Вось так удзячныя патомкі адзначылі свята свайго земляка.

Памятны знак на месцы нараджэння мастака10 кастрычніка 2018 года, напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча, быў адкрыты памятны знак. Усталяваны ён на месцы нараджэння нашага славутага земляка – у колішнім засценку Пунькі. Колішні, бо населенага пункта з такой назвай сёння няма на карце Глыбоцкага раёна. Людзі даўно пакінулі гэта месца, і напамінам пра тое, што тут калісьці віравала жыццё з’яўляюцца толькі старыя садовыя дрэвы ды каменне ад фундаментаў хат. Засценак, а пазней хутар Пунькі, знаходзіўся на краі вялікай Галубіцкай пушчы. Тут і прайшло дзяцінства будучага мастака, пісьменніка, фалькларыста, этнографа, археолага, які нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціча-арандатара. Пазней, у сваім дзённіку Язэп Драздовіч запісаў: “14 кастрычніка. Субота. Сягодня дзень Пакрова, па старому стылю 1 акцябра. Дзень майго ўраджэння ў засценку Пунька, на пушчы Цытавізна. Рад быў бы памянуць гэты дзень, ды не маю з чым. І ці прыйдзецца мне калі хоць бы раз ды адзначыць па-людску – як дзень нараджэння, як дзень асабістага свята майго?.. Беднасць… Дастаткі не пазваляюць…”

Адкрыццё памятнага знакаУрачысты момант мерапрыемстваУсе ўдзельнікі ўрачыстага мерапрыемстаДырэктар Падсвільскай школы расказвае сваім вучням пра іх знакамітага землякаНашчадкі Драздовіча ля памятнага знакаНа краі Галубіцкай пушчы

Магіла Я.Драздовіча на могільніку вёскі ЛяплянеМагіла нашага земляка, вядомага беларускага мастака, фалькларыста, этнографа, археолага Язэпа Драздовіча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прыняў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт 12 верасня 2018 года.
Сімвалічна, што адбылося гэта напярэдадні чарговай гадавіны з дня смерці знакамітага мастака (ён памёр 15 верасня 1954 года), а таксама ў год святкавання 130-годдзя з дня нараджэння.
Пахаваны мастак на вясковых могілках вёскі Ляпляне (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), што непадалёку ад месца нараджэння (засценак Пунькі). На магіле славутага земляка ў 1982 годзе ўсталявалі помнік з барэльефам (работа скульптара Алеся Шатэрніка).

Фота-сушка "Вішнёвая феерыя""Вось як гэта было..."21 ліпеня 2018 года, у дзень правядзення галоўных урачыстасцей «Вішнёвага фестывалю» аўтобусны прыпынак каля цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці выглядаў не зусім звычайна. Супрацоўнікі музея ладзілі тут фота-сушку «Вішнёвая феерыя», на якой можна было ўбачыць самыя яркія і запамінальныя моманты ўсіх пяці папярэдніх фестывальных гадоў. Глыбачане і госці фестывалю змаглі ўбачыць на фотаздымках адкрыццё помніка “Глыбоцкая вішня”, скульптурнай кампазіцыі “Сям'я”, дэкаратыўна-мастацкай кампазіцыі «Сяброўства народаў». Фотаздымкі захавалі для нас урачыстае шэсце розных гадоў на чале з Вішнёвай каралевай, працу падворкаў з вішнёвымі прысмакамі, выступленні замежных калектываў на вішнёвым свяце ў Глыбокім. Кожны фестывальны год быў незвычайны, маляўнічы і неардынарны. «Вішнёвая феерыя» увабрала ў сябе толькі самае лепшае: сапраўды народнае свята ў тварах, вобразах і падзеях.
У вас ёсць фотаздымкі з «Вішнёвага фестывалю»? Тады вам да нас… і ў наступным годзе глыбачане і госці фестывалю будуць разглядаць і вашы здымкі!

Каманда - пераможца! (ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае")У чарговы раз для глыбоцкай моладзі, а таксама для ўсіх аматараў мясцовай гісторыі і актыўнага адпачынку супрацоўнікі музея правялі квэст-гульню «Вішнёвая благадаць". Праходзіла яна ў рамках «Дня моладзі» на Вішнёвым фестывалі. Нягледзячы на «не самыя лётныя» умовы надвор'я, у гарадскім прыгодніцкім арыентаванні прыняло ўдзел 14 каманд. Нароўні з дарослымі ў спаборніцтва ўключыліся і дзеці (каманды вучняў гарадскіх і сельскіх школ раёна).
Удзельнікам квэст-гульні неабходна было знайсці ў гарадскім асяроддзі 9 аб'ектаў, зрабіць фатаздымак ўсёй каманды і адлюстраваць на ім адну з літар слова «ФЕСТЫВАЛЬ». Якія крэатыўныя, творчыя і неардынарныя фатаздымкі прадставілі каманды на разгляд журы! Хтосьці быў у кадры з парасонам, хтосьці з кветкамі і лісцікамі, а хтосьці... са слоікам вішнёвага кампоту! Пры вызначэнні трох прызавых месцаў журы зыходзіла з правільнасці знаходжання ўдзельнікамі аб'екта, хуткасці праходжання і крэатыўнасці ў падыходзе да стварэння фатаграфіі.
У гэты раз святкавалі перамогу: каманда ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод», якая заняла трэцяе месца, другое месца ў каманды вучняў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае», першае месца ў каманды вучняў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае».
Дзякуем за ўдзел, вялікую сілу волю і імкненне да перамогі ўсіх удзельнікаў квэст-гульні. Новае прыгодніцкае спаборніцтва не за гарамі, “госпожа удача” абавязкова павінна камусьці ўсміхнуцца!

Каманда 2 ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае" з літарай "С"Каманда ДУА "Удзелаўская дзяцячы сад - сярэдняя школа Глыбоцкага раёна" з літарай "Е"Каманда ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Глыбокае" з літарай "Ь"Каманда Глыбоцкага ЗВЭС з літарай "И"Каманда ДУ "Глыбоцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" з літарай "В"Каманда Глыбоцкага РВПС з літарай "Е"Каманда Глыбоцкага РАНС з літарай "С"Каманда ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна" з літарай "А"Каманда Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы з літарай "С"Каманда УВП "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат" з літарай "А"Каманда УА "Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй" з літарай "Е"Каманда ДУА "Глыбоцкая раённая гімназія" з літарай "Т"Каманда ААТ "Глыбоцкі камбікормавы завод" з літарай "Ь"