Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Глыбоцкія музыкі на фестываліУ 2017 годзе ўжо ў пяты раз пройдзе ў нашым горадзе «Вішнёвы фестываль». Стала добрай традыцыяй у праграму фестывалю ўключаць конкурс баяністаў. Прытрымліваючыся гэтай традыцыі, 22 ліпеня на цэнтральнай плошчы нашага горада пройдзе чарговы конкурс пад назвай - «Вішнёвыя найгрышы». У гэты раз можна будзе не толькі пачуць меладычныя і заліхвацкія пералівы папулярнага ў народзе музычнага інструмента, але і ўбачыць старадаўнія гармонікі, баяны і акардэоны. Бо на працягу гэтага фестывальнага дня на галоўнай гарадской плошчы будзе працаваць унікальная выстава «А гармонік грае, грае ...».

Экспанат выставыІтальянскі акардэон 1943 года.На ёй будуць дэманстравацца музычныя інструменты, якія трымалі ў руках нашы дзяды і прадзеды. Самы малады экспанат гэтай выставы - акардэон Scandalli, выпушчаны вядомай італьянскай фірмай ў 1943 годзе. А многія інструменты гэтай выставы маюць куды больш прэстыжны ўзрост, паколькі былі створаны ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Гэта і двухрадная гармонь «венка», і трохрадная «Петраградка», і першыя расійскія баяны, і папулярны нямецкі акардэон «Hohner». Адным словам, выстава зацікавіць не толькі музыкаў-прафесіяналаў, але і ўсіх, хто проста любіць слухаць гэты па-сапраўднаму народны інструмент.
Для жыхароў і гасцей нашага горада, хто па нейкіх прычынах не зможа падчас фестывалю наведаць выставу, мы прапануем пазнаёміцца з ёй у выставачнай зале нашага музея ўжо сёння. Знаходзіцца ў музеі яна будзе да канца жніўня. Чакаем Вас 22 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада ці штодня ў нашым музеі!

14 лютага 2017 года ў сценах нашага музея адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Рарытэты музеяў Дзісненшчыны". На ёй прадстаўлены ўнікальныя прадметы з фондаў некалькіх музеяў паўночна-заходняй часткі Віцебскай вобласці. Найбольш цікавыя экспанаты для гэтай выставы падрыхтавалі не толькі мы, але і супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў, Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Н. Драздовіча, Мёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Сапраўдныя рарытэты прадставілі на выставу і вучні Міёрскай сярэдняй школы № 3. Са сваім настаўнікам Вітольдам Ермалёнкам яны стварылі чатыры школьных музеі, у якіх сабрана больш як 25 тысяч экспанатаў.

Пра калекцыі музеяў Дзісненшчыны расказвае Мірончык У.А.З рарытэтнымі экспанатамі выставы знаёміць Хайноўскі А.В.Уражаннямі аб выставе дзеліцца Шарыпкін Р.Л.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы наведвальнікі змаглі не толькі пазнаёміцца з прадстаўленымі на ёй прадметамі і паслухаць цікавы расказ пра кожны рарытэт, але і даведацца пра тое, як звычайны прадмет становіцца музейным экспанатам. Пра сваю працу расказала галоўны захавальнік нашага музея Вольга Аляксандраўна Бахір, а пра спецыфіку захоўвання і вывучэння гістарычных дакументаў - дырэктар занальнага архіва г. Глыбокае Неля Аляксандраўна Баравік. Сваімі ўражаннямі пра ідэю арганізацыі і правядзенні такіх выстаў падзяліліся настаўнікі нашых школ: Наталля Францаўна Піваварава, Тэрэза Эдуардаўна Рабіза і Рыгор Леанідавіч Шарыпкін. Бо гэтыя людзі не па чутках ведаюць, што такое музей. Яны з'яўляюцца ініцыятарамі стварэння музеяў у сваіх школах. А яшчэ яны прапанавалі нам арганізаваць і правесці ў наступным годзе падобную выставу, толькі з унікальных прадметаў школьных музеяў і назваць яе “Рарытэты школьных музеяў Дзісненшчыны”.

 Пра экспанаты з фондаў нашага музея расказвае Бахір В.А.Пра школьны музей Паўла  Сухога расказвае Рабіза Т.Э.Унікальныя экспанаты школьнага музея дэманстыруе Піваварава Н.Ф.

Выстава будзе працаваць да 30 сакавіка. Мы запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да рарытэтным прадметах нашай гісторыі.

Фрагмент выставына выставе30 студзеня 2015 года ў гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Глыбоцкага раёна. Госці мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з выставай “Глыбоцкаму раёну - 75 год”, якая працавала на свяце. Прадстаўленыя на ёй экспанаты акунулі наведвальнікаў у атмасферу савецкай эпохі, эпохі станаўлення і развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі – Глыбоцкі раён.

У жніўні 2014 года ў музеі адкрылася тэматычная выстава "Першая сусветная вайна - фотафакт».

Пасведчанне на Георгіеўскі крыж 1-й ступені Кучынскага Ф.С.Поўны Георгіеўскі кавалер Кучынскі Ф.С. з жанкай (фота 1950-х)На ёй прадстаўлены фотаздымкі таго часу, на якіх захаваліся партрэты рускіх салдат. Акрамя фотаздымкаў на выставе прадстаўлены ўзнагародныя лісты нашага земляка, поўнага Георгіеўскага кавалера - Кучынскага Фёдара Сцяпанавіча.

 Выстаўка працягнецца да канца жніўня.

Выдавецтва Плакат. 1990. Мастак ЖалісДзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі 7 лістапада адзначаўся ў СССР аж да 1991 года і лічыўся адным з самых галоўных святаў. У гэты дзень у 1917 годзе ў Петраградзе адбылося паўстанне пралетарыяту. Узброенымі матросамі, салдатамі і рабочымі была захоплена пошта, тэлеграф, тэлефон, а таксама Зімовы палац. Часовы ўрад быў звергнуты і аб'яўлена Улада Саветаў, якая праіснавала ў краіне каля сямідзесяці гадоў. Наступныя гады дзень 7 лістапада з'яўляўся дзяржаўным святам, «чырвоным днём календара», які адзначаўся масавымі дэманстрацыямі і ваенным парадам на галоўнай плошчы Масквы.

Для савецкіх людзей гэтае свята з'яўлялася яшчэ і падставай для сямейных і сяброўскіх зносін. Паштоўкі былі традыцыйнай формай віншаванняў у тыя часы. Гэта былі неад'емныя элементы перадсвяточнай атмасферы, своеасаблівыя «наладчыкі» на свята. Савецкую паштоўку, прысвечаную рэвалюцыі падпісвалі сябры, сваякі або блізкія людзі і адпраўлялі па пошце. Іх акуратна збіралі, беражліва захоўвалі многія пакаленні. Пасля таго, як Савецкі Саюз распаўся, а камуністычная партыя перастала з'яўляцца уладай, свята было адменена ў многіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Ва ўсякім выпадку, савецкая эпоха незваротна адышла ў мінулае. Сярод шматлікіх прадметаў таго часу нам засталіся ў спадчыну і паштоўкі, якія вельмі дакладна перадаюць атмасферу савецкіх святаў.

Паштоўкі і плакаты СССР дапамогуць нам захаваць гэтыя часы ў памяці. Рускія мастакі-ілюстратары добра пастараліся і стварылі па-сапраўднаму прыгожыя творы, на якія прыемна любавацца, што б яны сабой не сімвалізавалі.