Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Былых камсамольцаў не бывае26 кастрычніка 2018 года ў рамках святкавання 100-годдзя УЛКСМ прайшла выстава «Краіны маёй мінулая эпоха». На выставе былі прадстаўлены прадметы з фондаў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, звязаныя з дзейнасцю Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі на Глыбоччыне: камсамольскія білеты і ўліковыя карткі, нагрудныя значкі, вымпелы і сцягі, камсамольскія пуцёўкі, дыпломы і ганаровыя граматы, кнігі, газеты, часопісы, брашуры. Гэтыя прадметы добра знаёмыя кожнаму, хто насіў на грудзях камсамольскі значок, і многае могуць расказаць сучаснай моладзі.
Асаблівасцю гэтай выставы стала тое, што яна стваралася пры актыўным удзеле нашых камсамольцаў. Сакратары райкама камсамола мінулых гадоў і актывісты гэтай арганізацыі падзяліліся фотаздымкамі, якія яны беражліва захоўваюць на працягу дзесяцігоддзяў. На пацямнелых ад часу фотакартках адлюстраваны моманты з жыцця нашых камсамольцаў: абласныя і раённыя з'езды, урачыстыя сходы, мітынгі, суботнікі, турыстычныя злёты і паходы, сустрэчы з ветэранамі, экскурсіі і многае іншае. Побач з чорна-белымі фотаздымкамі размясціліся і каляровыя здымкі, на якіх адлюстравана дзейнасць правапераемніка камсамола - Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

На выставе"А было і так..."Ёсць пра што ўспомніць

Адкрыццё выставыПершы наведвальнік выставыДа 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча наш музей падрыхтаваў цікавую выставу "Космас Беларуса”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 10 кастрычніка 2018 года. Удзельнікі мерапрыемства змаглі здзейсніць унікальнае падарожжа па планетах сонечнай сістэмы з дапамогай мастацкіх работ касмічнай тэматыкі нашага знакамітага земляка. Марс, Венера, Сатурн і спадарожнік нашай планеты Месяц – вось пералік тых нябесных цел, на якіх змаглі пабываць госці нашага музея, дзякуючы незвычайнай фантазіі мастака Язэпа Драздовіча. Не проста пабываць, а і сустрэцца з карэннымі жыхарамі гэтых планет, убачыць іншапланетныя гарады і пасёлкі, любавацца незвычайнай прыродай іншых планет.

Усіх, хто жадае адправіцца ў касмічнае падарожжа з дзядзькам Язэпам, мы чакаем у музеі. Выстава будзе працаваць да канца кастрычніка.

Яны засталіся задаволеныя пасля сустрэчы з дыназаўрамі. А Вы?

Не згубіце свой шанец дакрануцца да свету таямнічага і нязведанага ...

"Гэта маё, і я гэта не аддам""Усё што адкапалі, патрэбна зафіксіраваць і фотаздымкі адправіць у акадэмію навук""Мне б такую шыю на ўроку...""Усё роўна я яго накармлю""А мы тут нешта адкапалі""З матуляй і кракадзіла не баюся""І дзе ж схаваўся гэты птэрадактыль"

1980-я ўвайшлі ў гісторыю як перыяд перабудовы, свабоды слова і галоснасці. З пазіцыі сённяшняга дня ёсць разнастайныя меркаванні наконт так званага “савецкага перыяду”. Прыярытэты раставіць час… Але для кагосьці гэта безклапотнае дзяцінства, пара шчаслівай маладосці, сталасці… Для некага, 80-я – гэта узлёт па кар’ернай лесвіцы, гэта знакавыя падзеі, прыёмныя знаёмствы і сустрэчы. 

У кожнага рэгіёна свая гісторыя, свая адметнасць. Давайце ўзгадаем пра Глыбоччыну перыяду “нашых 80-х”.

На адкрыцці выставы5 мая 2018 года ў сценах музея гучалі дуды. Ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылася выстава "Славацкія дуды ў ХХІ стагоддзі". Яна была арганізавана ў рамках Другога міжнароднага фэсту дударских рэгіёнаў «Дударскі рэй - 2018». Матэрыялы для выставы прадставіў удзельнік фэсту, дудар са Славакіі Лукаш Лацко. На ёй экспануюцца музычныя інструменты – беларуская дуда і славацкая гайда, а таксама шматлікая сувенірная і друкаваная прадукцыя, фота і відэаматэрыялы.

Адкрыццё выставыАдкрыццё выставы "Свет іконы"З 25 красавіка  2018 года ў музеі пачала працу выстава абразоў, створаных мастачкай з Маладзечна Ядвігай Сянько. Па благаславенню мітрапаліта Філарэта яна піша спісы з вядомых у праваслаўным свеце абразоў. Сярод яе прац ёсць таксама каталіцкія абразы, карціны на біблейскія сюжэты. Мастачка стварыла звыш 2 тысяч абразоў і карцін, якія можна ўбачыць у храмах Беларусі і за яе межамі. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях у многіх краінах свету. З 2003 года ў розных гарадах Беларусі прайшло каля 200 персанальных выстаў мастачкі. Акрамя работ Ядвігі Сянько на выставе прадстаўлены ўнікальныя царкоўныя прадметы з музейных фондаў і запаснікаў касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім.

Ксендз Іван Кароткін на адкрыцці выставыНаш музей запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з выставай - гэта можна зрабіць як індывідуальна, так і ў складзе групы. Выстава будзе працаваць да 3 чэрвеня 2018 года.

Першыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставы

 

На адкрыцці выставыФрагмент выставы14 сакавіка 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Атлантыда. Мігатлівыя скарбы Йонагуні», на якой глыбачане ўпершыню змаглі ўбачыць загадкавую Атлантыду. З таямнічымі экспанатамі выставы наведвальнікаў пазнаёміў прадстаўнік Японскага Цэнтра культуры і спорту «Дзэнрын Канкэй» (Добрасуседства) па краінах СНД Уладзіслаў Фамін-Асака. У экспазіцыі прадстаўлены прадметы з яго прыватнай калекцыі, прывезеныя з Японіі, Папуа-Новай Гвінеі, Гватэмалы і Шры-Ланкі. Людзі, якія сабраліся на адкрыццё змаглі адправіцца ў займальнае падарожжа па дне акіяна, сярод казачных і рэальных насельнікаў «царства ценяў», монстраў, зброі, ракавін і рытуальных масак, убачыць слана з чырвонага дрэва, “мабільнік” папуасаў, чароўнага дракона, вадзянога і многае іншае.

Усе, без выключэння, наведвальнікі выставы былі прыемна здзіўлены незвычайным святло-музычным афармленнем: інтэр'ер у стылі падводных містэрый пакрыты адмысловымі сумесямі светавых фарбаў. Гукі акіяна і мелодыі народаў свету ствараюць на выставе атмасферу спакою. Падводнае падарожжа, незабыўнае маляўнічае сэлфі, новыя эмоцыі - усё гэта чакае Вас на выставе-прывідзе, якая будзе працаваць да 15 красавіка!

Фрагмент экспазіцыіАдкрыццё выставы ў ГлыбокімЯпонская лялькаНа выставе

Фрагмент выставы "Айчыне служым!"У 2018 годзе святкаванне Дня абаронцы Айчыны стала юбілейным. Менавіта ў гэты дзень споўнілася 100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, паколькі 23 лютага 1918 года пачаўся масавы запіс добраахвотнікаў у атрады Чырвонай Арміі, якія ствараліся згодна з дэкрэтам СНК РСФСР «Аб Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі».
У сувязі з гэтай падзеяй у Гарадскім Доме культуры ў рамках правядзення ўрачыстага мерапрыемства працавала музейная выстава «Айчыне служым!". На ёй дэманстраваліся музейныя прадметы, звязаныя з бытам савецкіх салдат і афіцэраў. У першую чаргу гэта ваенная форма - шынялі, кіцелі і фуражкі 1970-80-х гадоў. Дэманстраваліся на выставе і шматлікія ўзнагароды, якімі заахвочваліся воіны савецкай арміі. Сярод іх былі прадстаўлены юбілейныя медалі, прысвечаныя гэтай падзеі - «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту», «60 гадоў Узброеных Сіл СССР», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі фотаздымкі салдат розных гадоў. Тут і саракавыя гады, на якіх зняты салдаты, перад адпраўленнем на фронт, і радасныя твары ў Дзень Перамогі, і фотаздымкі салдат і афіцэраў у пасляваенны час. На выставе гучалі вядомыя вайсковыя песні, якія стваралі святочную атмасферу.

Помнік Сталіну ў ГлыбокімУ верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР” былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці.
Тэрыторыю Глыбоцкага раёна (592 кв. км.) склала былая воласць Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісненскага павета. Насельніцтва раёна ў 1940 годзе налічвала 35099 чалавек (у горадзе пражывала 9650 чалавек).
Адначасова з раённым дзяленнем праводзілася работа па арганізацыі сельскіх саветаў як тэрытарыяльных адзінак, пры гэтым улічваліся межы землекарыстання, што было прадугледжана рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б “Аб арганізацыі сельсаветаў у раёнах заходніх абласцей БССР” ад 29 студзеня 1940 года. Напрыклад, у склад Пліскага раёна ўвайшлі 18 сельскіх саветаў: Верацейскі, Валодзькаўскі, Галубіцкі, Драбаўшчынскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Кульгайскі, Лужкаўскі, Міцькаўскі, Асінаўскі, Востраўскі, Пліскі, Празароцкі, Прошкаўскі, Свільскі, Стральцоўскі, Вуглоўскі.

Экскурсія па выставеФрагмент выставыЗ 13 лістапада па 15 снежня 2017 года ў музеі працавала выстава “Вяртанне забытых кніг”, на якой экспанаваліся друкаваныя выданні з уласных фондаў. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўленыя кнігі, часопісы і газеты розных гістарычных эпох, прычым большасць з іх выкарыстоўваліся менавіта жыхарамі Глыбоччыны. Гэта шматлікія падручнікі для школ і навучальных устаноў, мастацкія творы часоў Расійскай імперыі і Польскай Рэспублікі, кулінарныя кнігі пачатку ХХ стагоддзя, самая розная рэлігійная літаратура (малітоўнікі, царкоўна-народныя календары, спеўнікі), перыядычныя выданні на рускай, польскай, яўрэйскай і беларускай мовах. Былі на выставе і сапраўдныя рарытэты. Гэта – прыжыццёвыя выданні “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” Вацлава Ластоўскага і “Знахар” Тадэвуша Даленга-Мастовіча.