Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Выстава “І клічуць, і гучаць, і звіняць”, якая зараз праходзіць у нашым музеі, знаёміць наведвальніка са старажытнымі музычнымі інструментамі. На ёй прадстаўлены ўнікальныя ўзоры музычных інструментаў, якія выкарыстоўваліся глыбачанамі ў розныя гістарычныя перыяды, а значыць сталі неад’емнай часткай музычнай культуры нашага рэгіёна. Выстаўка працуе з 3 па 28 красавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея. Запрашаем Вас у захапляльны свет музыкі.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Фрагмент мерапрыемства12 сакавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея ўпершыню ў гісторыі ўстановы сабралася столькі творчых і таленавітых людзей Глыбоччыны! Паэты, пісьменнікі, драматургі, кампазітары і выканаўцы сваіх музычных твораў прыйшлі на прэзентацыю выставы-дасье "Свет, дзе жыве паэзія", прысвечаную шматгадовай дзейнасці літаратурнага аб'яднання "Далягляды".
Падарунак музею да юбіляраСустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй новай выставы, у стварэнні якой яны прынялі непасрэдны ўдзел, падзяліліся сваімі ўспамінамі, расказалі пра многія кур'ёзныя сітуацыі з жыцця і прадэманстравалі прысутным свае таленты. Вялікую цікавасць выклікала ў прысутных займальная гульня-віктарына, у якой госці спрабавалі пазнаць па дзіцячым фотаздымку і малавядомых біяграфічных фактах сваіх даўніх сяброў. Фінальным акордам мерапрыемства сталі букеты кветак і шчырыя віншаванні юбіляра – паэту Алесю Жыгунову сёлета споўнілася 70 гадоў.

Пра вайну расказвае Антон ЖданівічНапярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у выставачнай зале музея адбылася прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха Афганскай вайны". Пры стварэнні выставы супрацоўнікамі музея былі скарыстаны прадметы з музейных фондаў, экспанаты кутка баявой славы Карабоўскай сярэдняй школы, асабістыя рэчы палкоўніка ў адстаўцы Антона Пятровіча Ждановіча, макеты баявой зброі з фондаў Бягомольскага музея народнай славы.
Момант мерапрыемстваУдзел у прэзентацыі выставачнага праекта прынялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі, члены Маладзёжнай палаты і ваенна-патрыятычнага клуба "Паўночны".
Ваенную службу ў Афганістане прайшлі больш сотні ўраджэнцаў і жыхароў нашага раёна, пяцёра з іх загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку. Аб удзеле ў баявых дзеяннях на афганскай зямлі расказаў прысутным Антон Ждановіч, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Лілія Чаронка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Карабоўскай сярэдняй школы, расказала пра работу, якая праводзіцца ў школе па захаванні памяці пра свайго земляка, героя афганскай вайны Рамана Мацеюна, імя якога носіць іх школа.
На прэзентацыі выставы гучалі вершы, урыўкі з асабістых лістоў воінаў-афганцаў, а яшчэ гучала цішыня… як даніна павагі ўсім тым, хто не вярнуўся з той вайны…

 

12 лютага 2024 года ў 16.00 у выставачнай зале нашага музея адбудзецца прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха Афганскай вайны", прымеркаванай да 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана. Падчас прэзентацыі выставы сваімі ўспамінамі аб вайне падзеляцца воіны-інтэрнацыяналісты. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у музейным мерапрыемстве.

Рэха Афганскай вайны

Тонкахвосты полазМадагаскарскі прусакБелы тэхаскі полаз

Кракадзілавы кайманНа вуліцы снег і золь, а ў нашым музеі сапраўдныя тропікі. З надыходам зімовых халадоў яркія фарбы ў прыродзе блякнуць, губляюць былую прыгажосць і прывабнасць. А ў нашым музеі лета па-ранейшаму працягваецца! На ўсе навагоднія святы, і нават больш, у наш горад прыехала яркая, незвычайная, займальная выстава экзатычных істот "Жывыя тропікі". На ёй можна ўбачыць рэдкіх трапічных прыгажунь - змей, чарапах, невялікага кракадзіла, гіганцкіх смаўжоў і вялізных прусакоў. Усе яны чакаюць сустрэчы менавіта з вамі! Прыходзьце! Сумна не будзе!

Выстаўка працуе з 27 снежня 2023 года па 28 студзеня 2024 года.
Кошт уваходнага квітка – 6 руб., для групы ад 10-і чалавек – 5 руб.

ЭўблефарСярэднеазіяцкая чарапахаУдаў звычайны

1992Калекцыя філатэліі нашага музея налічвае не адну сотню паштовых марак. Сярод іх маюцца і так званыя навагоднія маркі - выпушчаныя напярэдадні Новага года. І нават сярод нешматлікіх марак навагодняй серыі ў нашым музеі ёсць адзін унікальны экзэмпляр – паштовая марка 1992 года выпуску. Унікальнасць ёй надае той факт, што выпушчана яна была ўжо пасля афіцыйнага распаду Савецкага Саюза, хаця тэкст на ёй паказвае на тое, што гэта марка пошты СССР. Справа ў тым, што ў хаосе пачатку 1990-х такая марка была выпушчана з-за недахопу марак дадзенага наміналу. А ў некаторых даведніках апошняя навагодняя марка СССР фігуруе як "выпуск СССР пасля распаду СССР".

1960Мы прапануем вам пазнаёміцца і з іншымі тэматычнымі маркамі, выпушчанымі ў Савецкім Саюзе да аднаго з самых папулярных савецкіх свят - Новага года.
Першая савецкая марка, прысвечаная навагоднім святам, была выпушчана да 90-годдзя з дня нараджэння Леніна - у 1960 годзе. На ёй Уладзімір Ільіч ля святочна ўпрыгожанай ёлкі трымае на руках дзяўчынку – гэты сюжэт добра знаёмы старэйшаму пакаленню па карціне мастака Жукава Мікалая Мікалаевіча «Ленін і Крупская на ёлцы ў Сакольніках».

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Выстава "Вяртанне вечнага вандроўніка"Да юбілею Язэпа Драздовіча наш музей падрыхтаваў выставу "Вяртанне вечнага вандроўніка". Кожны, хто наведае яе, зможа перанесціся ў дзівосны свет, створаны талентам і фантазіяй мастака. Вы ўбачыце многія гарады, мястэчкі і вёсачкі Беларусі такімі, якімі іх бачыў дзядзька Язэп. Разам з Драздовічам накіруецеся ў археалагічную экспедыцыю на старажытнае гарадзішча, завітаеце ў госці да лепшага сябра мастака – Янкі Пачопкі, ці адправіцеся ў падарожжа па прасторах Сонечнай сістэмы. А дапамогуць вам здзейсніць гэтыя падарожжы арыгінальныя жывапісныя работы Язэпа Драздовіча з фондаў нашага музея, прычым, некаторыя з якіх экспануюцца ўпершыню.

Запрашаем Вас наведаць выставу, якая будзе працаваць да 5 лістапада 2023 года.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Прэзентацыя выставы4 кастрычніка 2023 года ў музеі адбылася прэзентацыя выставы мастачкі Ядвігі Сянько пад назвай «Кветкавы настрой». Глыбочане добра ведаюць Ядвігу Іванаўну па яе выдатных іконах, якія ўжо не раз экспанаваліся ў нашым музеі. Цяперашняя ж выстава прысвечана цудоўным кветкавым нацюрмортам.
Момант мерапрыемстваНастрой мерапрыемству задала настаўніца Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Мікалайчук, выканаўшы яркую музычную кампазіцыю. Затым удзельнікі сустрэчы аддалі належнае іканапіснаму майстэрству Ядвігі Іванаўны, якое займае галоўнае месца ў творчасці мастачкі. Далей уся ўвага наведвальнікаў была засяроджана на выдатных кветкавых кампазіцыях, створаных талентам і натхненнем майстра. Больш трох дзясяткаў работ радавалі вока і душу тых, хто сабраўся ў музеі. У канцы сустрэчы наведвальнікі прынялі ўдзел у невялікай інтэлектуальнай віктарыне, адказаўшы на складаныя і не вельмі пытанні кветкавай тэматыкі. Спадзяёмся, што ўсе госці пакінулі музей у выдатным "кветкавым настроі".

Фрагмент выставыВыстава жывапісу ў музеіФрагмент выставы

Наведвальнікі выставы мастачкі Ядвігі СянькоІмя Ядвігі Сянько добра вядома глыбачанам. Выставы работ гэтай мастачкі з Маладзечна ўжо неаднаразова праходзілі ў нашым горадзе. Сёння мы запрашаем жыхароў і гасцей Глыбокага акунуцца ў загадкавы і непаўторны свет кветак, створаных талентам беларускай мастачкі. Наведвальнікі выставы "Кветкавы настрой" змогуць не толькі ўбачыць яркія і арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі, але і напоўняць душу святлом прыгажосці, дабра і прымірэння.
З выставай можна пазнаёміцца да канца верасня 2023 года.

Знаёмства з выставайЗнаёмства з выставай1 мая ў нашай краіне адзначаўся Дзень Працы. З гэтай нагоды супрацоўнікамі нашага музея  арганізавана тэматычная выстава "Першамайская імправізацыя".
На выставе прадстаўлены лепшыя імгненні працоўнай славы Глыбоччыны, якія застылі ў старых фотаздымках. Акрамя шматлікіх архіўных фотаздымкаў, у экспазіцыі дэманструюцца ўзнагароды працоўных калектываў нашага раёна, а таксама прадметы, якія сталі сапраўднымі сімваламі савецкай эпохі. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікалі ўзнагароды, атрыманыя глыбачанамі на Усесаюзнай выставе дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ), а таксама шматлікія ўзнагароды прамысловых прадпрыемстваў горада.
Новы выставачны праект нашага музея будзе аднолькава цікавы розным пакаленням: тым, хто закладваў асновы працоўнай славы раёна, і тым, хто сёння працягвае іх слаўныя традыцыі!

Выстава будзе працаваць увесь май 2023 года. Прыходзьце!