Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Да канца вясны 2023 года адна з музейных залаў ператварылася ў вялікую гульнявую пляцоўку, дзе наведвальнікі змогуць не толькі даведацца шмат новага пра разведчыкаў, але і выканаць рознай складанасці заданні. Вас чакае паласа перашкод, стральба ў электронным ціры, пошук "жучкоў" з дапамогай металашукальніка і іншыя заданні. Наведайце інтэрактыўную выставу "Франтавая разведка", прайдзіце ўсе выпрабаванні і станьце сапраўдным разведчыкам!

Фрагмент выставыФрагмент выставы

Удзельнікі мерапрыемства30 сакавіка 2023 года ў сценах музея прайшла прэзентацыя выставы "Прыстанак святла". Выстава знаёміць наведвальніка з творчасцю сусветна вядомага мастака, аднаго з вядучых майстроў сусветнага жывапісу першай паловы ХХ стагоддзя, пісьменніка, археолага і грамадскага дзеяча, ініцыятара Міжнароднага пакта аб ахове культурных каштоўнасцей - Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха. Гэты чалавек пакінуў пасля сябе найбагацейшую спадчыну – звыш сямі тысяч жывапісных палотнаў, эскізаў і графічных малюнкаў. На выставе, якая сёння праходзіць у нашым музеі, прадстаўлены рэпрадукцыі ўсяго толькі 17 карцін мастака, якія напісаны ім на раннім этапе творчасці і закранаюць тэму хрысціянства.
Прыемна адзначыць, што на прэзентацыю выставы прыехалі супрацоўнікі Беларускага фонду Рэрыхаў. Яны з вялікім задавальненнем расказалі наведвальнікам выставы пра асноўныя творчыя этапы жыцця аднаго з самых загадкавых мастакоў XX стагоддзя, пра вялікі ўклад Мікалая Рэрыха ў скарбніцу сусветнай культуры.

Музычны пралог да мерапрыемстваПадарункі Беларускага фонду Рэрыхаў уручае Андрэй Мікалаевіч ПшонкаТворчы дыялог

У самым пачатку сустрэчы педагогі Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў выканалі некалькі музычных кампазіцый, надаўшы мерапрыемству творчы і, разам з тым, рамантычны настрой. Падчас прэзентацыі выставы, сваімі ўражаннямі ад знаёмства з творчасцю вялікага мастака падзялілася народны майстар Беларусі Святлана Скавырка. Педагог Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Я. Драздовіча Вольга Бурэнь расказала пра тое, як у сучасным працэсе падрыхтоўкі юных мастакоў настаўнікі школы выкарыстоўваюць спадчыну Мікалая Рэрыха.
Прэзентацыя выставы стала значнай культурнай падзеяй у жыцці нашага горада. Тых, хто яшчэ не наведаў выставу, мы запрашаем у наш музей. У вас яшчэ ёсць шанц пазнаёміцца з творчасцю Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха, паколькі выстава будзе працаваць да 10 красавіка 2023 года.

Педагог мастацкай школы Вольга Бурэнь дзеліцца сваімі ўражанняміПамятны падарунак і падзячны ліст Беларускаму фонду Рэрыхаў уручае Таццяна Валер'еўна МацюшонакУражаннямі аб выставе дзеліцца Святлана Скавырка

Выстава мятлікаў чакае ВасУ пахмурныя зімовыя дні, калі за вокнамі холадна і сумна - з нецярпеннем чакаеш набліжэнне вясны. Сёння, у кожнага з вас з'явілася ўнікальная магчымасць стварыць сабе вясновы настрой, убачыць сапраўдны цуд. Бо хіба не цуд зімой убачыць сотні рознакаляровых матылькоў у адным месцы - у нашым музеі. І для таго, каб пабываць у трапічным лесе і атрымаць асалоду ад хараства яго фарбаў, зусім не абавязкова ляцець у далёкія трапічныя краіны. Досыць прыйсці на нашу новую выставу трапічных матылькоў і бязмерна любавацца зачаравальнымі расфарбоўкамі іх далікатных крылцаў.

Выстава будзе працаваць з 18 лютага па 18 сакавіка 2023 года.

У фондах кожнага музея захоўваюцца прадметы, сярод якіх можна знайсці сапраўдныя рарытэты. І наш музей не выключэнне з гэтага правіла. З некалькімі рарытэтамі Глыбоччыны шаноўных наведвальнікаў нашага сайта пазнаёміць віртуальная выстава “Экспанат для цікаўных або з музейных сховішчаў”.

Кафля з фондаў Глыбоцкага музеяНайбольш старажытнымі рарытэтамі Глыбоцкага музея з’яўляюцца ўзоры кафлі, хутчэй за ўсё мясцовай вытворчасці, узрост якіх налічвае каля чатырох стагоддзяў. Прычым, два ўзоры старажытнай кафлі нашага музея цікавыя не столькі сваім узростам і неблагой захаванасцю, але ў большай ступені арыгінальнымі малюнкамі. Іх вонкавыя пласціны дэкарыраваны зааморфнымі рэльефамі і выгнуты ўнутр. Да донца вонкавай пласціны абедзвюх плітак прымацавана румпа, якая надае адваротнаму боку кафлі выгляд адкрытай каробкі. З дапамогай гэтай румпы кафля мацавалася да печы. Вельмі падобныя на першы погляд, яны маюць і істотныя адрозненні: вонкавая пласціна адной з іх пакрыта зялёнай палівай, другая ж – тэракотавая, якая была безумоўна таннейшая і прасцейшая ў вытворчасці.

Кафля з фондаў Глыбоцкага музеяІ ўсё ж, у першую чаргу, увагу да сябе прыцягваюць вельмі жывыя выявы экзатычных жывёл, пад якімі аўтар кафлі, відавочна, разумее львоў. Наўрад ці ён калі-небудзь бачыў льва ўжывую, але пэўныя характэрныя рысы гэтага драпежніка ім былі дасканала перададзены. Складваецца ўражанне, што асновай для малюнка выступала геральдычная выява, бо надта ж кідаецца ў вочы звыклая для геральдыкі практыка адлюстравання падобных жывёл – у профіль, з высунутымі кіпцюрамі і языком, выгнутым хвастом.

У аздабленні якой з печаў Глыбокага выкарыстоўвалася дадзенай кафля? Сёння, праз чатыры стагоддзі, знайсці адказ на гэта пытанне не зусім проста. Магчыма, керамічнымі пліткамі былі аздоблены печы кармеліцкага кляштара, які існаваў у Глыбокім у 17-19 стагоддзях. А, магчыма, яны значна раней упрыгожвалі печы ўмацаванага двара Корсакаў, што валодалі Глыбокім і яго ваколіцамі на працягу многіх стагоддзяў. У любым выпадку, згаданая вышэй кафля мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Глыбокага і з’яўляецца важным сведчаннем мінуўшчыны горада.

22 верасня 2022 года ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі. Мэтай гэтай акцыі з’яўляецца развіццё ў беларускім грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенні адукацыйна-выхаваўчай работы і прапагандзе бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва.
Тэме аховы працы і бяспекі чалавека на працоўным месцы заўсёды надавалася асаблівая ўвага. У савецкія часы яна знайшла ўвасабленне ў шматлікіх плакатах, якія засцерагалі работніка ад няўважлівасці і бязладнасці. Да вашай увагі мы прапануем віртуальную галерэю плакатаў савецкай эпохі на тэму аховы працы з фондаў нашага музея.

Плакат 13Плакат 12Плакат 14Плакат 11Плакат 10Плакат 9Плакат 8Плакат 7Плакат 6Плакат 5Плакат 4Плакат 3Плакат 2Плакат 1

Коцік-капілка - экспанат выставыТакую незвычайную назву атрымала выстава, якая адкрылася ў музеі 18 мая 2022 года. А стварыць гэты выставачны праект дапамаглі музейшчыкам шматлікія наведвальнікі, пакідаючы свае пажаданні ўбачыць у музейнай экспазіцыі той ці іншы экспанат. Прыслухаўшыся да патрабаванняў – кліент (у нашым выпадку наведвальнік) заўсёды ПРАЎ, з фондавых калекцый былі адабраны самыя ўнікальныя музейныя прадметы, якія і склалі аснову новай выставы. Дапоўніўшы музейныя рарытэты фота- і відэаматэрыяламі, а таксама цікавым і пазнавальным аповедам экскурсавода, і быў створаны гэты выставачны праект "Экспанат па вашым патрабаванні". Пазнаёміцца ​​з ім можаце і Вы, наведаўшы наш музей у любы дзень тыдня з 9.00 да 18.00. Выстава будзе працаваць да 19 чэрвеня 2022 года. Прыходзьце - не пашкадуеце!

Грамафонная пласцінка - экспанат выставы Швейная машынка Singer - адзін з цэнтральных экспанатаў выставыГісторыя забытай фотасправы

Выстава дзіўных прасаўТакую назву атрымала новая арыгінальная выстава старажытных прасаў, што адкрылася ў нашым музеі 5 красавіка 2022 года. Больш за 40 прадметаў для прасавання адзення дэманструюцца ў выставачнай зале музея. Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, расказваюць пра тыя дзіўныя трансфармацыі, якія зведаў гэты незаменны ў гаспадарцы прадмет за многія стагоддзі свайго існавання. Суцэльналітыя, вугальныя, спіртавыя, электрычныя прасы і многае іншае чакае ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй. Выстава дапаможа кожнаму наведвальніку не толькі пашырыць кругагляд, але і зірнуць на звычайны прас, з другога, дзіўнага боку!

Выстава будзе працаваць па 30 красавіка 2022 года. Прыходзьце, будзе цікава!

С.Ц. Абрамаў. Партрэт М. А. Савіцкага. 2003 г. (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь)У музеі адкрылася новая выстава-вернісаж работ мастакоў Глыбоччыны. Выставачны праект пад назвай "Натхненне" прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі (1972) і СССР (1983), Героя Беларусі - Савіцкага Міхаіла Андрэевіча.

У выставачнай зале музея экспануюцца жывапісныя палотны вядомых і невядомых мастакоў, чый лёс звязаны з Глыбоччынай. Дзмітрый Літвінскі, Святлана Скавырка, Васіль Кукор, Ала Шпец і інш. – імёны гэтых мастакоў знаёмыя многім глыбачанам і гасцям нашага горада. Іх карціны не аднойчы дэманстраваліся на розных мастацкіх выставах як у раёне, так і за яго межамі. Сёння мы запрашаем вас атрымаць сапраўднае натхненне ад наведвання гэтай выставы, якая будзе працаваць да 26 сакавіка 2022 года.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

Беларускім Леанарда да Вінчы называў жывапісца, графіка і скульптара Язэпа Драздовіча яго сябар - мастак Пётр Сергіевіч. Пры гэтым дадаваў, што «феномен Драздовіча» заключаўся ў тым, што ў яго атрымлівалася ўсё, за што б ён ні браўся.

“Які раней за ўсіх Калумбаў свету на многіх перагасцяваў планетах…”

АўтапартрэтГэтыя радкі беларускі паэт Максім Танк прысвяціў свайму сучасніку Язэпу Драздовічу. Той самы Максім Танк, які калісьці няшчадна раскрытыкаваў паэму нашага земляка “Трызна мінуўшчыны”. Аднак, ставячы пад сумненне паэтычныя здольнасці Драздовіча, пра яго мастацкую і даследчую работу класік выказваўся ўжо зусім па-іншаму: “Рэдкі скарб, якому некалі і цаны не будзе”. Сапраўды, наўрад ці знойдзецца сярод ураджэнцаў Глыбоччыны такая ж рознабаковая асоба, як Язэп Драздовіч. Ён быў і археолагам, і этнографам, і паэтам, і пісьменнікам, і скульптарам, і рэзчыкам па дрэве… І нават нядрэнным хірамантам! Аднак сучаснікам “дзядзька Язэп” найбольш вядомы як таленавіты мастак. З самага пачатку сваёй творчай дзейнасці Язэп Нарцызавіч праявіў сябе як мастак гістарычнай тэмы, якую не пакідаў да канца жыцця. Гэта і серыі графічных работ («Дзісеншчына», «Старажытны Мінск», «Заслаўе», «Глыбокае», «Навагрудак і Навагрудчына» і інш.), якія можна смела лічыць выдатнымі крыніцамі па гісторыі архітэктуры Беларусі, і жывапісныя карціны з выявамі гістарычных асоб нашага краю («Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы», «Песня Баяна», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея», партрэты Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча). 

Запрашаем на выставу!У выставачнай зале музея працуе новая выстава “З поштай па жыцці”. Яна знаёміць наведвальнікаў з прадметамі, якія маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі паштовай сувязі на Глыбоччыне.

Якія газеты і часопісы выпісвалі глыбачане? Якім адлюстраваны наш горад на старых паштовых картках? Як звязаны з паштовай службай паддужныя званочкі? Як выглядае першая паштовая марка незалежнай Беларусі?

На гэтыя і іншыя пытанні Вы знойдзеце адказы, калі не залянуецеся завітаць да нас у музей. Чакаем!