Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Прэзентацыя выставы Новы выставачны праект, заснаваны на фотаматэрыялах з калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне, стаў магчымы дзякуючы актыўнай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Украіны і Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Пачынаючы з 2019 года, з выставай мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары многіх гарадоў нашай краіны. Сёння выстава “Украіна ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў” экспануецца ў нашым музеі. Яе прэзентацыя адбылася у рамках мерапрыемстваў, што праводзіліся ў Глыбокім у Дзень памяці. У прэзентацыі выставы прымалі ўдзел яе арганізатары – першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Башняк і супрацоўнік пасольства Сяргей Кацуба.

Уручэнне памятных падарункаў першаму сакратару Пасольства Украіны ў Рэспубліцы БеларусьВыстава прысвечана агульнай памяці і агульнаму болю беларускага і ўкраінскага народаў – Вялікай Айчыннай вайне, што прынесла незлічоныя страты абодвум краінам. Але разам з тым, гэта вайна прадэманстравала мужнасць і самаахвярнасць народаў былога Савецкага саюза, іх рашучасць змагацца разам за сваю свабоду і будучыню.

Матэрыялы выставы распавядаюць пра савецкіх воінаў, ураджэнцаў Украіны, якія змагаліся за вызваленне Беларусі. Многія з іх не вярнуліся дадому, знайшоўшы на беларускай зямлі вечны спакой. Таксама як і многія воіны-беларусы, што пахаваны на ўкраінскай зямлі. Памяць пра Герояў той вайны будзе вечна яднаць Беларусь і Украіну.

З выставай можна пазнаёміцца штодзённа з 9:00 да 19:00. Уваход бясплатны.

Адкрыццё выставы23 ліпеня 2021 года ў выставачнай зале Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва «INSITUS-2020», прысвечанай 380-годдзю з дня нараджэння разьбяра і гравёра Васіля Кораня, стваральніка Бібліі ў малюнках для народа.
Дадзеная выстава з'яўляецца сумесным праектам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. На ёй прадстаўлены найярчэйшыя ўзоры (жывапіс, разьба па дрэве) інсітнага мастацтва з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці.
Асаблівасцю выставы з'яўляецца яе шырокая геаграфія: стартаваўшы ў Віцебску ў лістападзе 2020 года, яна адправілася ў падарожжа па гарадах вобласці. У Глыбокім з працамі таленавітых мастакоў-самавукаў можна пазнаёміцца да 31 жніўня.

Майстр-клас ад Віктара ДудкевічаУручэнне падзякіМомант адкрыцця выставыГлыбоцкія майстры інсітнага мастацтва

У дні “Вішнёвага фестывалю” ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы “Святло маёй душы”. Аўтар шматлікіх іканапісных работ, якія размясціліся ў выставачнай зале музея, маладзечанская мастачка Ядвіга Сянько, з гэтай нагоды завітала ў наш горад.

Ядвіга СянькоЗ 1997 года яна стварае іконы і карціны на рэлігійную тэматыку, якіх на гэты час налічваецца ўжо больш за дзве тысячы. Яе творы, яе іконы – гэта вокны ў іншы, лепшы свет, адкуль на нас глядзяць святыя заступнікі нашай зямлі і ўсяго чалавецтва. Ядвіга Сянько піша як праваслаўныя, так і каталіцкія іконы, якія здзіўляюць сваёй неверагоднай прыгажосцю.

Прэзентацыя выставы Падчас сустрэчы з глыбачанамі майстар распавяла шмат цікавага пра сябе, падзялілася сакрэтамі сваёй мастацкай творчасці. Сапраўдным упрыгожаннем на прэзентацыі выставы стала яскравае выступленне хору прыхода Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы і музычны нумар вучаніцы Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа - флейтысткі Кацярыны Рабкоўскай.      

Напрыканцы прэзентацыі мастачка падаравала Глыбокаму адну са сваіх работ – ікону Маці Божай “Достойно Есть Милующая”, якая будзе захоўвацца ў нашым музеі. А усіх глыбачан і гасцей нашага горада мы яшчэ раз запрашаем пазнаёміцца з яскравымі работамі таленавітага мастака-іканапісца Ядвігі Сянько. Мы чакаем вас у музеі!

Экспанат выставыВыстава абразоўЗ 1 ліпеня ў музеі пачынае працу выстава абразоў, створаных мастачкай з Маладзечна Ядвігай Сянько. Сярод яе прац як праваслаўныя, так і каталіцкая абразы на самыя разнастайныя іканаграфічныя сюжэты.
Ядвіга Сянько – аўтар звыш 2 тысяч абразоў і карцін, якія можна ўбачыць у храмах Беларусі і за мяжой. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету. Амаль за дваццаць год у розных гарадах нашай краіны прайшло больш за 250 персанальных выстаў гэтай таленавітай мастачкі.
Музей запрашае Вас на свае вочы ўбачыць цудоўны свет абразоў новай выставы, праца якой працягнецца да 1 жніўня. Да таго ж, пры жаданні, на выставе Вы зможаце не толькі ўбачыць, але і набыць аўтарскія работы Ядвігі Сянько. Не пашкадуйце часу – завітайце ў музей!

Фрагмент выставыФрагмент выставы

На выставеНа выставеВыстава работ мастака Аляксандра Салтаўца праходзіць у нашым музеі ў чэрвені 2021 года. Творчы свет, у якім жыве Аляксандр, - гэта свет казачных персанажаў і фантастычных сюжэтаў. На яго палотнах вобразы адзінокіх рыцараў у даспехах і загадкавых дам у сярэднявечным адзенні, клоунаў і вандроўных музыкаў, прывідаў і іншых незвычайных персанажаў. Гэта цыркачы, скамарохі, лялечнікі, намаляваныя ў сваім чароўным свеце тэатра, свята і карнавалу.
На першы погляд, працы мастака напоўнены казкай, але разам з тым яго фантастычныя персанажы не абдзелены цалкам рэальнымі чалавечымі праявамі пачуццяў - любові, радасці, спагады, смутку, болю. Як адзначае мастак, сваіх казачных і фантастычных герояў ён падае праз прызму рэалістычнага ўспрымання.

Першымі наведалі выставу выхаванцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча. Юныя мастакі з незвычайным захапленнем у вачах разглядалі маляўнічыя палотны і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Запрашаем і Вас пазнаёміцца з гэтымі ўнікальнымі работамі.

На выставеНа выставеНа выставе

Адкрыццё выставы28 красавіка ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы васковых фігур «Тайная Вячэра. Святыя заступнікі». Выставу прывезлі ўдзельнікі фонду Санкт-Пецярбургскага музея васковых фігур, Неўскага патрыятычнага саюза і міжнароднай садружнасці праваслаўных аўтараў і паэтаў «Благодар». Гасцей мерапрыемства вітаў куратар выставы Уладзіслаў Асака, які падзякаваў кіраўніцтву раёна за арганізацыю экспазіцыі.

Адкрыццё дадзенай выставы напярэдадні Вялікадня стала сімвалічным, бо кожны веруючы чалавек у гэтыя дні ў думках звяртаецца да журботных падзей здрады і распяцця Ісуса Хрыста. Цэнтральны аб'ект выставы - гэта васковая кампазіцыя «Тайная Вячэра», выкананая па матывах аднайменнай фрэскі Леанарда да Вінчы. Фігуры Хрыста і апосталаў, якія сядзяць за сталом выкананы ў натуральную велічыню, што дазваляе гледачам адчуць у поўнай меры сваю прысутнасць на знакавай для кожнага хрысціяніна падзеі. Прадстаўлены на выставе і васковыя фігуры членаў царскай сям'і, прападобнага Серафіма Сароўскага, роўнаапостальнай княгіні Вольгі, благаверных князёў Уладзіміра і Аляксандра Неўскага.

Адкрыццё выставыУсіх, хто прыйшоў у гэты дзень на адкрыццё выставы, віталі прадстаўнікі свецкай і духоўнай улады. Намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч падзякавала арганізатарам і ў сваім выступленні адзначыла, што выстава павінна выклікаць вялікую цікавасць як у глыбачан, так і ў гасцей нашага горада.

Выступіўшы перад удзельнікамі мерапрыемства протаіерэй Мікалай Войтаў адзначыў, што выстава нясе ў сабе глыбокі адукацыйна-духоўны пасыл і дазваляе непасрэдна дакрануцца да гістарычных асоб, адчуўшы іх блізкасць.

Галоўны рэдактар газеты "Веснік Глыбоччыны" Андрэй Панкрат падрыхтаваў невялікі відэаролік аб гэтым мерапрыемстве, з якім мы прапануем пазнаёміцца і наведвальнікам нашага сайта:

Юрый ГагарынЮрый Гагарын - савецкі лётчык, біяграфію якога кожны ведае яшчэ са школы. Гагарын - чалавек, які здзейсніў першы палёт у космас. Лётчык-касманаўт стаў узорам і легендай не толькі для жыхароў СССР, ён з'яўляецца ганаровым грамадзянінам многіх гарадоў свету. Юрый Аляксеевіч адкрыў новую старонку ў даследаванні космасу і стаў сімвалам развіцця савецкай навукі і авіяцыі.

У памяць аб гэтым чалавеку і яго подзвігу ў імя касмічнай навукі горад Гжатск у Смаленскай вобласці быў перайменаваны ў горад Гагарын. Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыяй у 1968 годзе быў заснаваны медаль імя Ю. А. Гагарына. Імя Гагарына носіць Ваенна-паветраная акадэмія і Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў. Імя першага касманаўта носіць "Камсамольскі-на-Амуры авіяцыйны завод імя Ю. А. Гагарына", які з'яўляецца філіялам Авіяцыйнай холдынгавай кампаніі "Сухі". І разам з тым, адна з цэнтральных вуліц горада Глыбокае, практычна адразу ж пасля знамянальнай падзеі, была перайменавана ў вуліцу Гагарына.

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - адзін з самых слаўных дзён у нашым календары. Гэта свята воінскай доблесці і гонару, свята сапраўдных мужчын, на сілу, вернасць і мужнасць якіх наша краіна спадзяецца ў любую эпоху.

Беларуская паштоўка да Дня Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флотуУ СССР гэта свята адзначалася як Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту. Маладая савецкая дзяржава мела патрэбу ў моцнай арміі і ў 1918 годзе былі падпісаныя дэкрэты аб стварэнні Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (28 студзеня) і Рабоча-сялянскага Чырвонага флоту (11 лютага). Афіцыйным днём нараджэння Чырвонай Арміі лічыцца 23 лютага 1918 года, калі атрады чырвонагвардзейцаў атрымалі першую перамогу над кайзераўскімі войскамі пад Псковам і Нарвай у ходзе Першай сусветнай вайны. Праўда, на некалькі гадоў пра гэты дзень забыліся. І толькі праз чатыры гады, 27 студзеня 1922 года Прэзідыум УЦВК РСФСР апублікаваў пастанову аб чацвёртай гадавіне Чырвонай Арміі, у якой гаварылася: «У адпаведнасці з пастановай IX Усерасійскага з'езда Саветаў аб Чырвонай Арміі Прэзідыум УЦВК звяртае ўвагу выканкамаў на надыходзячую гадавіну стварэння Чырвонай Арміі». У 1923 годзе, у год пяцігадовага юбілею Чырвонай Арміі, адбылося шырокае святкаванне і з гэтага часу дату сталі адзначаць масава па ўсёй краіне. Першапачаткова свята называлася Дзень Чырвонай Арміі і Флоту. Але ўжо з 1946 года змянілася назва на “Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту”. У нашай краіне дзень 23 лютага атрымаў афіцыйны статус дзяржаўнага свята толькі ў сакавіку 1998 года. З гэтага моманту ён становіцца «мужчынскім» днём у календары нараўне з жаночым святам 8 сакавіка.

АфішаЗ 15 лютага 2021 года ў выставачнай зале нашага музея пачала работу выстава «7 нот або музейная гама», прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння беларускага фалькларыста, грамадска-палітычнага дзеяча, кампазітара Паўла Іосіфавіча Каруза. У аснове многіх музычных кампазіцый Паўла Каруза ляжыць матыў, пабудаваны на беларускіх народных песнях і найгрышах. Песня была пастаянным спадарожнікам у жыцці беларуса. Каляндарна-абрадавыя святы, сельскагаспадарчыя работы ці звычайныя гулянні – усюды гучала беларуская песня, якая нярэдка суправаджалася музычным акампанементам. На нашай выставе вы зможаце ўбачыць тыя самыя, характэрныя для беларусаў, музычныя інструменты – цымбалы, жалейку, скрыпку. І, вядома ж, не абдзелены ўвагай самыя папулярныя музычныя інструменты беларускай вёскі – гармонік і баян. Сярод найбольш цікавых экспанатаў выставы належыць узгадаць баян пачатку ХХ стагоддзя дзісенскага майстра Лютынского, а таксама, скрыпку, зробленую ў Германіі.

Выстава будзе працаваць па 14 сакавіка 2021 года. Запрашаем усіх, каму не абыякава мастацтва і народная творчасць.

Фрагмент выставы "Аграном з Летнікаў"У кастрычніку - лістападзе 2020 года ў нашым музеі працавала незвычайная выстава “Аграном з Летнікаў”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння агранома, пісьменніка і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі. Незвычайнасць выставы ў тым, што на ёй экспаваўся толькі адзін прадмет – копія карціны Пётра Сергіевіча. Гэту карціну перадала ў мінулым годзе нашаму музею дачка Янкі Пачопкі – Валянціна Іванаўна Павульская. Пра сустрэчу з дачкой агранома мы ўжо пісалі раней.
Пётра Сергіевіч напісаў партрэт Янкі Пачопкі ў 1929 годзе, і з гэтага часу ён захоўваўся у сям’і агранома ў Летніках. Толькі пасля смерці бацькі ў 1977 годзе дачка забрала партрэт і прывезла ў свой дом у вёску Загор’е. Тут, у калгасе “Герой працы”, Валянціна Іванаўна адпрацавала аграномам усё сваё жыццё.
Сімвалічна, што карціна на момант выставы была выстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі музея на вітрыне, прысвечанай мастаку Язэпу Драздовічу. Не сакрэт, што Янка Пачопка і Драздовіч былі лепшымі сябрамі. Вельмі часта дзядька Язэп гасцяваў у доме Пачопкаў у Летніках, пра што пісаў у сваім дзённіку:

Партрэт Янкі Пачопкі (мастак А. Марачкін. 2006 г.)“8 кастрычніка 1933 года.
Іду ў Летнікі да Янкі Пачопкі. Ён чалавек хатні… Пайду к яму пагукаць, пачытаць, падзяліцца”

“1936 год.
Новы год па новаму стылю спаткаў у праваслаўнай хаце за працай. А Новы год “стары” (разам са старымі Калядамі) спатыкаў на сваёй кватэры з “Башкіром” у Летніках, а дзеля гэтага спаткання, каб было ў чым спатыкаць, аж два каўры на гэтую інтэнцыю ў суполцы з “Башкірам” прыйшлося напэцкаць, бо “Башкір” таксама ў сваім родзе мастак – каўры для баб малюець ды, як кажуць, “ні з-пад формы”, “набіваюць”, а з-пад рукі рысуючы ўзоры крэйдай – малюець”

“Весна 1937 года.
Другую “старую” (праваслаўную Пасху, ужо як сапраўды спатканую вясну) правёў у Летніках, у Янкі Башкіра, но ўжо як маёўку. Са шпацырам у лес… Там было й некалькі прыехаўшых гасцей са стараны на самакатках або роварах, як іх цяпер пачалі называць... Былі тут і дачка гаспадара з Дзісенскай гімназіі Лінка-журавінка і наш ”вялікі і родны” Міхась Машара…”

Выстава аднаго прадмета працавала ў музеі да 15 лістапада 2020 года, а потым гэты цікавы экспанат заняў сваё месца ў фондасховішчы.