Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Запрашаем на выставу!У гісторыі народаў бываюць даты і падзеі, якія праходзяць у памяці праз стагоддзі і пакаленні і не губляюць сваёй значнасці. Да такіх дат адносіцца 17 верасня 1939 года.

1 верасня 1939 года гітлераўская Германія напала на Польшчу - пачалася Другая сусветная вайна. 17 верасня 1939 года часткі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу з Польшчай, і пачалося ўз'яднанне ўсходніх і заходніх беларускіх тэрыторый. 28–30 кастрычніка 1939 года адбылося пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі, на якім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Для знаёмства нашага грамадства з гістарычнай асновай Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь музеямі, бібліятэкамі і архівамі распрацаваны і актыўна праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы. Новы выставачны праект “За Беларусь! 17 верасня - Дзень народнага адзінства!” пазнаёміць наведвальніка з матэрыяламі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, дапоўненымі дакументамі з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і іншых музеяў Віцебшчыны.

Першыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставыПершыя наведвальнікі выставы

Пад такой назвай у першы дзень ліпеня 2022 года ў горадзе Глыбокае прайшлі міжрэгіянальныя патрыятычныя чытанні, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, 80-годдзю пачатку масавага партызанскага руху і 78-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства пачалося ў Парку Перамогі, дзе ўдзельнікі ўшанавалі памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў баях за вызваленне Глыбоччыны. На пліты брацкай магілы з імёнамі герояў былі ўскладзены кветкі.

Акадэмік Рашэтнікаў аб международным праекце «Сирень Победы». Глыбокае 2022Пасадка бэзу ў Глыбокім. Ліпень 2022 годаУдзельнікі мітынгу. Ліпень 2022 года

У рамках праекта "Сирень Победы", удзельнікі чытанняў пасадзілі ў Парку Перамогі 12 кустоў бэзу. Міжнародны праект "Сирень Победы" быў задуманы і пачаты ў 2011 годзе Саветам Батанічных садоў Расіі і Беларусі, як працяг традыцыі - пасадкі кустоў бэзу ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Бэз стаў сімвалам Перамогі, бо ў маі 1945 года яна цвіла асабліва бурна, і сваіх воінаў-вызваліцеляў, якія вярталіся дадому, паўсюдна сустракалі духмянымі ахапкамі гэтых кветак.

З выставачным праектам Глыбоцкага музея знаёміць Дзмітрый АбрамчыкУдзельнікі чытанняў знаёмяцца з выставамі Госці з Ушач - удзельнікі патрыятычных чытанняў

Затым удзельнікі перамясціліся ў залу райвыканкама, дзе пазнаёміліся з некалькімі выставачнымі праектамі, падрыхтаванымі ўстановамі культуры нашага раёна.

Удзельнік чытанняў - прафесар Майсяёнак Андрэй ГеоргіевічУ ходзе чытанняў былі разгледжаны і прааналізаваны многія актуальныя пытанні, звязаныя з ваеннымі падзеямі на тэрыторыі рэгіёну, станаўленнем і развіццём партызанскага руху на тэрыторыі Віцебшчыны, фактамі масавага знішчэння беларускага народа ў перыяд акупацыі, і, вядома ж, ішла размова аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн. У рабоце патрыятычных чытанняў прынялі ўдзел і ганаровыя госці. Успамінамі аб сваім бацьку, легендарным камандзіры партызанскай брыгады "Гроза", падзяліўся доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч. З вялікай цікавасцю слухалі глыбачане выступленне свайго земляка – доктара біялагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Майсяёнка Андрэя Георгіевіча. Акрамя цікавых выступленняў на тэму ваеннай гісторыі нашага рэгіёну, Уладзімір Мікалаевіч і Андрэй Георгіевіч падарылі гораду і, вядома ж, музею шмат унікальных гістарычных кніг і дакументаў.

Удзельнік чытанняў - Скамарошчанка Вольга ВасільеўнаАб той рабоце, якую праводзіць сёння Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб новых выданнях, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, расказалі Скамарошчанка Вольга Васільеўна, загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" і Скамарошчанка Міхаіл Мікалаевіч, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыемна адзначыць, што ў патрыятычных чытаннях прынялі ўдзел супрацоўнікі Глыбоцкага занальнага дзяржаўнага архіва, выкладчыкі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці, прадстаўнікі музеяў Віцебшчыны і ўсе тыя, каму неабыякава гісторыя сваёй краіны.

Удзельнік чытанняў - Скамарошчанка Міхаіл МікалаевічЮныя ўдзельнікі чытанняў - Сініца Мілена Алегаўна і Дуровіч Ягор АляксеевічУдзельнікі мерапрыемства

З матэрыяламі міжрэгіянальных патрыятычных чытанняў “Мы памятаем! Мы ганарымся!» прапануем пазнаёміцца ​​і вам, шаноўныя наведвальнікі нашага сайта.

Каманды на старцеЧарговы інтэлектуальна-прыгодніцкі гарадскі квэст "Людзі навукі" прайшоў у нашым горадзе ў рамках Тыдня моладзі. Яго арганізатарам выступіў наш музей. Пяць моладзевых каманд розных прадпрыемстваў і арганізацый горада адправіліся на вуліцы Глыбокага ў пошуках аб'ектаў, звязаных з імёнамі нашых вучоных. На праходжанне квэста ім адводзілася ўсяго адна гадзіна, але нават за гэты кароткі час каманды змаглі знайсці адказы на самыя складаныя пытанні.

Як і ў любой гульні-спаборніцтве вызначыліся пераможцы: 3-е месца за камандай Глыбокаегаз, 2-е месца заняла каманда Дэпартамента аховы, 1-е месца за аб'яднанай камандай РЦГЭ і РАНС.

Акрамя каштоўных прызоў і падарункаў пераможцам, гульня падарыла ўсім удзельнікам мора станоўчых эмоцый і дазволіла з карысцю правесці вольны час.

Гэта камандная гульня (Трыумфатары МКК)Суцяшальны прыз для каманды ім. Канстанціна БлінаГэта, сапраўды, камандная гульня

А вось і пераможцы нашага спаборніцтва

Бронза квэста ў руках капітана каманды Глыбокаегаз Першае месца гэтага квэста за зборнай камандай РЦГЭ і РАНССрэбра ў каманды Дэпартамента аховы

Год гістарычнай памяці1 ліпеня 2022 года ў нашым горадзе пройдуць патрыятычныя чытанні “Мы памятаем! Мы ганарымся!», прымеркаваныя да 80-годдзя пачатку масавага партызанскага руху і 78-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ходзе чытанняў плануецца абмеркаваць многія пытанні, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены даклады, прысвечаныя станаўленню і развіццю партызанскага руху ў рэгіёне, выступленні аб масавым знішчэнні беларускага народа ў пазначаны перыяд, работы аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. У патрыятычных чытаннях плануецца ўдзел многіх вядомых вучоных-гісторыкаў нашай краіны, краязнаўцаў, выкладчыкаў і навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна.

Удзельнікі форумуАбарона праекта "Рарытэты Глыбоччыны"У рамках форуму былі праведзены дыялогавыя пляцоўкі, трэнінгі і круглыя ​​сталы, а таксама конкурс маладзёжных праектаў у галіне культуры, мастацтва і крэатыўных індустрый "Новы погляд...". Маладыя работнікі нашага музея не засталіся ў баку і прынялі ўдзел у форуме. Навуковыя супрацоўнікі Ігар Фёдараў і Дзмітрый Абрамчык прадставілі праект ілюстраванага каталога музейных прадметаў "Рарытэты Глыбоччыны", абарона якога адбылася 3 чэрвеня 2022 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі БеларусьУказам Прэзідэнта ад 26.03.1998 года №157 устаноўлена, што ў другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўнае свята ўстаноўлена ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі. У 2022 годзе гэтае свята прыпадае на 8 мая.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспублiка Беларусь". У выяве беларускага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працавітасць, міралюбівасць.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага колеру. У дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Колеры нашага флагу маюць наступныя значэнні: чырвоны – сіла, мужнасць, высакароднасць, энергія; зялёны – надзея, здароўе, маладосць, адраджэнне, працавітасць, стварэнне, прыродная гармонія; белы – чысціня, бязгрэшнасць, прымірэнне, мудрасць, веды. Беларусь – першая ў свеце краіна, якая выкарыстоўвала нацыянальны арнамент у якасці элемента дзяржаўнага сцяга.

Фрагмент мерапрыемстваЧарговае мерапрыемства, прысвечанае тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, адбылося ў музеі 5 мая 2022 года. У ім прынялі ўдзел работнікі пракуратуры Глыбоцкага раёна, вучні Глыбоцкай раённай гімназіі, члены грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Расказ пракурора Глыбоцкага раёна Ігара Сяменавіча ВалынцаПерад прысутнымі выступіў пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Сямёнавіч Валынец, які расказаў аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Удзельнікі круглага стала праслухалі мультымедыйную лекцыю “Генацыд беларускага народа. Трагедыя і боль”, падрыхтаваную супрацоўнікамі музея на падставе матэрыялаў і дакументаў з музейных фондаў, а таксама паглядзелі відэафільм “Трагедыя Глыбоцкага гета”.

У рамках гэтага мерапрыемства яго ўдзельнікі закранулі не толькі тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і ўзнялі пытанне аб неабходнасці захавання памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, важнасці недапушчэння скажэння гісторыі, данясення і перадачы праўды наступным пакаленням.

У гэты дзень супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі і правялі для ўсіх жадаючых city-экскурс "Пазнавальны праменад". Экскурсанты ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка наведалі славутасці Глыбокага і пазналі шмат цікавых фактаў з гісторыі свайго горада.

Яшчэ адным тэматычным мерапрыемствам гэтага дня стала дыялогавая пляцоўка "Захаванне гістарычнай памяці як фактар ​​умацавання беларускай дзяржавы". У яе працы прынялі ўдзел члены Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, члены Маладзёжнай палаты Глыбоцкага раёна. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі многія надзённыя тэмы, звязаныя з пытаннямі эфектыўнага захавання гісторыка-культурнай спадчыны раёна, добраўпарадкавання помнікаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама, ушанавання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.

У музеіСity-экскурс "Пазнавальны праменад". Дыялогавая пляцоўка

Тэматычныя пляцоўка, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне5 красавіка 2022 года ў Глыбокім адбылася выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Спецыяльна для дадзенага мерапрыемства супрацоўнікамі музея быў падрыхтаваны city-квест «Таямніцы гарадскіх вуліц», падчас якога ўдзельнікі калегіі пазнаёміліся са славутасцямі Глыбокага, агледзелі экспазіцыю музея і наведалі мемарыяльны комплекс «Барок», ушанаваўшы памяць ахвяр Беразвецкага лагера ваеннапалонных. У фае Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ўвазе прысутных музей прадставіў тэматычныя пляцоўкі, прысвечаныя ўшанаванню памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне, а таксама віртуальныя падарожжы па памятных мясцінах нашага рэгіёну.

Пад час экскурсіі па горадзеПад час экскурсіі па горадзеСучасныя тэхналогіі на службе музея

Ля бюста знакамітага землякаШтогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Садружнасці Расіі і Беларусі» і прынялі рашэнне аб заснаванні Дня яднання народаў. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

У гэты дзень супрацоўнікамі музея была падрыхтавана і праведзена гістарычная гадзіна «Сіла ў адзінстве». Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі наведалі тыя мясціны нашага горада, якія звязаны з імёнамі выдатных землякоў. Яны пачулі цікавае апавяданне экскурсавода пра людзей, хто пакінуў значны след у гісторыі не толькі Беларусі, але і ў гісторыі саюзнай дзяржавы - Расіі. Пісьменнікі Мікалай Мінскі і Лявонцій Ракоўскі, славутыя палкаводцы Палікарп Пугачэўскі, Пётр Казлоў і Мікалай Шпайер, савецкі авіяканструктар Павел Сухі – гэта нашы славутыя землякі, пра якіх падчас займальнай экскурсіі па горадзе расказвалі супрацоўнікі музея.