Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

VR-тэхналогіі ў турыстычнай галінеУдзельнікі мерапрыемстваУ Мінску прайшла міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2025". У час работы гэтага форуму розныя краіны і рэгіёны прэзентавалі свой турыстычны патэнцыял, знаёмілі наведвальнікаў з новымі прапановамі ў сферы арганізацыі адпачынку і забаў, абмяркоўвалі надзённыя праблемы галіны.
Глыбоччына славіцца сваёй цудоўнай прыродай, унікальнымі гістарычнымі помнікамі, старажытнымі храмамі і культурнымі традыцыямі. Таму не выпадкова ў працы выставы прыняў удзел і наш музей. Прэзентаваўшы для наведвальнікаў магчымасці падарожжаў і пазнавальнага адпачынку з дапамогай сучасных VR-тэхналогій, супрацоўнікі нашага музея ўнеслі важкі ўклад у прыцягненне турыстаў на Глыбоччыну, а значыць у развіццё турыстычнай галіны ўсяго рэгіёну.

(28 сакавіка 2025 года)

Рабочы момант выставы "Адпачынак-2025"Рабочы момант выставы "Адпачынак-2025"Рабочы момант выставы "Адпачынак-2025"

Фрагмент мерапрыемства27 сакавіка адбылася дыялогавая пляцоўка "Вайна. Перамога. Памяць", у якой прыняла ўдзел дырэктар музея Алена Мядзелец. Яна расказала ўдзельнікам мерапрыемства аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне, аб вызваленчай аперацыі на беларускіх землях, аб ахвярах ваенных ліхалеццяў і цане Вялікай Перамогі. У час работы дыялогавай пляцоўкі дэманстраваўся відэафільм аб падзеях ваенных гадоў, створаны супрацоўнікамі музея па ўспамінах ветэранаў вайны і відавочцаў падзей тых гадоў.

У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі ўсенароднай акцыі дабрачыннага фонду Аляксея Талая "Жывая памяць удзячных пакаленняў" па стварэнні помніка ў Маскве. Удзел у акцыі прынялі і супрацоўнікі нашага музея, ахвяраваўшы савецкія манеты і манеты іншых дзяржаў, якія выйшлі з абароту, у знак падзякі пакаленню пераможцаў фашызму. Сабраныя ў рамках акцыі манеты будуць перададзены дабрачыннаму фонду Аляксея Талая.

(27 сакавіка 2025 года)

18 сакавіка стартаваў марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечаны юбілею нашага раёна. На працягу месяца марафон ахопіць усе сельсаветы раёна, аб'ядноўваючы жыхароў раёна розных узростаў і прафесій. Гэтыя сустрэчы далі магчымасць іх удзельнікам яшчэ раз узгадаць асноўныя гістарычныя падзеі, звязаныя са стварэннем і развіццём нашага раёна, абмеркаваць важныя моманты сучаснасці і задумацца над будучыняй рэгіёна. Важнай часткай гэтага мерапрыемства стаў выраб глыбачанамі, жыхарамі сельскіх саветаў раёна, і перадача мастацкага элемента для стварэння тэматычнага пано «Любімы куток майго раёна». Гэта пано стане не проста аздабленнем, а своеасаблівым сімвалам адзінства і гонару роднага краю.
Пастаяннымі ўдзельнікамі марафону сталі навуковыя супрацоўнікі нашага музея. Яны знаёмілі і будуць працягваць знаёміць жыхароў раёна з яго гістарычным мінулым, традыцыямі і культурай.

(24 сакавіка 2025 год)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент мероприятияЗ новым музейна-педагагічным заняткам "Дарогамі герояў. Вызваленне Глыбоччыны", прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі, супрацоўнікі музея адправіліся ва ўстановы адукацыі нашага раёна.
Разам з вучнямі малодшых класаў яны пагрузіліся ў гістарычныя падзеі, якія назаўжды засталіся ў памяці нашага народа. З дапамогай інтэрактыўнай карты дзеці візуальна прайшлі шлях савецкай арміі па тэрыторыі Глыбоцкага раёна, даведаліся шмат новага пра падзеі лета 1944 года, а таксама выконвалі розныя тэматычныя заданні. Заданні патрабуюць ад дзяцей не толькі веданне гісторыі, але і проста ўважлівасць, эрудыцыю і звычайнае шанцаванне. Дзеці «ваявалі» ў танкавым баі, укладвалі салдацкі рэчмяшок, аказвалі дапамогу «параненаму», праводзілі «размініраванне» і многае іншае.
Такія заняткі не толькі дазваляюць захаваць гістарычную памяць, але і выхоўваюць гонар і павагу да гераічнага мінулага нашай краіны.

(21 сакавіка 2025 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Ганаровая грамата калектыву культурна-дэндралагічнага комплексу в. МосарСёння ў Гарадскім доме культуры прайшла выніковая нарада работнікаў сектара культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта. На нарадзе былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры за 2024 год, узнагароджаны лепшыя з лепшых.
Падзяка Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта калектыву музеяЗ дакладам аб рабоце музея выступіла дырэктар Алена Мядзелец, расказаўшы пра найбольш важныя дасягненні нашай установы ў 2024 годзе. За значны ўклад у развіццё, захаванне, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці Глыбоцкага раёна калектыў музея адзначаны падзякай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Не засталіся незаўважанымі і дасягненні калектыву культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар. Супрацоўнікі нашага філіялу ўзнагароджаны ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за творчую плённую працу па захаванні і прапагандзе гістарычнай і культурнай спадчыны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэгіёна.

(14 сакавіка 2025 года)

Пра пашпарт распавядее Уладзімір МірончыкНапярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у актавай зале Занальнага дзяржаўнага архіва прайшла Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", падчас якой юным жыхарам Глыбоцкага раёна былі ўручаны пашпарты.
Спецыяльна да гэтай урачыстай падзеі нашым музеем быў падрыхтаваны інфарм-агляд "Эвалюцыя пашпарта". Удзельнікі мерапрыемстваНавуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык распавёў прысутным аб тым, як з'явіўся і як змяняўся галоўны дакумент грамадзяніна, а таксама прадэманстраваў экспанаты з музейных фондаў: часовы пашпарт Расійскай імперыі 1914 года, дакументы, якія служылі пасведчаннем асобы на пачатку станаўлення савецкай улады, акупацыйны «Ausweis», першы савецкі пашпарт.

(14 сакавіка 2025 года)

2025 год стаў юбілейным для нашага раёна. 85 гадоў таму, адбылася сапраўды гістарычная падзея - быў утвораны Глыбоцкі раён, як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка Вілейскай вобласці. У сувязі з гэтым супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі мультымедыйную лекцыю "Глыбоцкі раён: падзеі і людзі", якую з поспехам праводзяць у арганізацыях і ўстановах нашага раёна. Аднымі з першых, хто праявіў цікавасць да дадзенага мерапрыемства, аказаліся школы горада. Старшакласнікі з вялікай цікаўнасцю знаёмяцца з малавядомымі фактамі з гісторыі роднага горада, удзельнічаюць у абмеркаванні розных тэм.

Падчас мерапрыемстваПадчас мерапрыемстваПадчас мерапрыемства

З не меншай цікавасцю, слухаюць расказ музейных супрацоўнікаў работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў нашага раёна. І хоць некаторыя з іх не па чутках знаёмыя з лекцыйным матэрыялам, а перажылі і, недзе, нават удзельнічалі ў тых ці іншых раённых падзеях, аповед музейшчыкаў дазваляе ім успомніць пра лепшыя моманты з іх дзяцінства, юнацтва ці дарослага жыцця. Багата ілюстраваны лекцыйны матэрыял, дапоўнены шматлікімі дакументамі і музейнымі экспанатамі расказвае пра дасягненні Глыбоччыны, а кадры аматарскай і прафесійнай кіназдымкі дазваляюць максімальна акунуць слухача ў атмасферу мінулых гадоў.
Лекцыя будзе праводзіцца да канца лютага, з магчымасцю выезду супрацоўнікаў на прадпрыемства, у арганізацыю ці ўстанову раёна. Запрашаем і вас яшчэ раз пагартаць старонкі гісторыі свайго раёна.

(13 лютага 2025 года)

Падчас мерапрыемстваПадчас мерапрыемстваПадчас мерапрыемства

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. Скончылася вайна, якая доўжылася 9 год 1 месяц і 18 дзён. Праз баявыя дзеянні прайшло звыш 600 тысяч салдат і афіцэраў Савецкага Саюза. Па афіцыйных звестках, амаль 55 тысяч чалавек атрымалі раненні, 417 прапалі без вестак. Загінулі, памерлі ад ран і хвароб звыш 15 тысяч чалавек, з іх - 771 беларус. За 9 гадоў вайны ў Афганістане свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі 28 832 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Трагічная старонка нашай гісторыі, звязаная з вайной у Афганістане, адыходзіць у мінулае. Але час не змяншае боль і трывогу тых, хто прайшоў праз яе, і тых, хто страціў сваіх родных і блізкіх на гэтай вайне. Усё гэта - наш агульны боль, наша агульная памяць, крык душы нашага народа супраць вайны. Невялікі відэаролік пра падзеі тых далёкіх дзён мы прапануем да прагляду - https://vk.com/wall-161242015_1039

(12 лютага 2025 года)

Сустрэча ў анлайн-фармацеУ адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста - жахлівага злачынства, якое не абышло бокам і нашу Глыбоччыну. Большасць глыбачан-яўрэяў была знішчана захопнікамі ў гады вайны - і гэта абавязвае нас захаваць памяць аб бязвінных ахвярах нацысцкага тэрору.
Удзельнікі відэаканферэнцыі   Агульная гісторыя здольная аб'яднаць і ў наш час. Прыклад таму - мерапрыемства, што адбылося ў анлайн-фармаце, у рамках якога сустрэліся прадстаўнікі двух гарадоў пабрацімаў - беларускага Глыбокага і ізраільскага Кір'ят-Бяліка. Пасля прывітальнага слова мэра Кір'ят-Бяліка Элі Дукорскага, удзельнікі сустрэчы вялі размову аб падзеях, якія выпалі на долю мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ў гады ваеннага ліхалецця. Падчас дыялогу, сваімі ўспамінамі аб нечалавечых умовах утрымання ў фашысцкіх лагерах смерці, падзяліўся былы вязень Асвенцыма, які цудам выжыў у тым страшным месцы. Яго эмацыянальнае апавяданне закранула кожнага ўдзельніка мерапрыемства, не пакінуўшы нікога абыякавым.
Не ў нашых сілах змяніць мінулае, але мы павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння такіх трагедый у будучыні.

(27 студзеня 2025 года)

Да 85-годдзя раёнаУ верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР" былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці.
Да юбілейнай даты супрацоўнікамі нашага музея падрыхтавана гісторыка-пазнавальнае мерапрыемства "Глыбоцкі раён: падзеі і людзі", якое дазваляе ўспомніць асноўныя вехі развіцця Глыбоцкага раёна. Мерапрыемства плануецца праводзіць для ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва, у тым ліку ў працоўных калектывах устаноў і арганізацый нашага раёна. Мерапрыемства праводзіцца па папярэдняй дамоўленасці. Кантактны тэлефон: 3 61 79.