Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Юныя таленты Глыбоччыны

Патрыятычны фестываль "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства" прайшоў у Цэнтры дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На...

Імя героя прысвоена адной са школ раёна

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў ДУА "Мерэцкаўская базавая школа Глыбоцкага раёна" адбылося ўрачыстае...

Узгадваючы падзеі 1939 года

Гістарычная гадзіна "Пад небам адзіным", прысвечаная падзеям паходу Чырвонай арміі ў 1939 годзе па вызваленні беларускіх...

Дзень беларускай навукіШтогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе. Да гэтага дня навуковыя супрацоўнікі музея падрыхтавалі тэматычнае мерапрыемства, якое расказвае пра выдатных землякоў, што прысвяцілі сваё жыццё служэнню навуцы. Сярод іх акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вацлаў Ластоўскі і Уладзімір Рашэтнікаў, член-карэспандэнт НАН Андрэй Майсяёнак, прафесар Юрый Сабалеўскі і іншыя. Нямала нашых землякоў-навукоўцаў упісалі свае імёны і ў сусветную навуку. Дастаткова ўзгадаць геніяльнага авіяканструктара, доктара тэхнічных навук Паўла Восіпавіча Сухога. Яго імя добра вядома не толькі ў родным горадзе, але і далёка за яго межамі.
Жадаючыя атрымаць інфармацыю аб вучоных-земляках могуць звярнуцца ў музей. Нашы супрацоўнікі з вялікім задавальненнем раскажуць вам аб людзях навукі зямлі глыбоцкай.

(26 студзеня 2025 года)

Фрагмент мерапрыемства ў гімназііФрагмент мерапрыемства ў гімназііФрагмент мерапрыемства ў гімназіі

Пераможцы "Лепшы маладзёжны праект года"17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета важная падзея прайшла ў рамках патрыятычнага марафону "Час тваіх магчымасцей", які аб'яднаў актыўную і таленавітую моладзь з усёй Віцебскай вобласці.
Прыемна ўсведамляць, што на думку моладзі нашага раёна, лепшым маладзёжным праектам стала "Ноч музеяў - 2024". Гэтае мерапрыемства настолькі запомнілася і спадабалася яго ўдзельнікам, што ў намінацыі “Маладзёжны праект года” было аб'яўлена лепшым.
18 мая ўсе музеі свету (і наш музей не выключэнне) імкнуцца максімальна прыцягнуць да сябе ўвагу. У гэты дзень яны прыдумляюць і праводзяць разнапланавыя мерапрыемствы. Прычым не толькі ў працоўны для ўстановы час, але і значна пазней. Для нас стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне музейнай ночы, падчас якой наведвальнікі ўдзельнічаюць у розных конкурсах, віктарынах і квэстах, па-новаму знаёмяцца з пастаяннай экспазіцыяй, атрымліваюць асалоду ад непаўторнага смаку народных страў і разнастайных напояў, ці, проста, спрабуюць разгадаць яшчэ адну музейную таямніцу. Прыемна, што гэты музейны праект прыцягвае да сябе і моладзь Глыбоччыны, якая з вялікім энтузіязмам прымае ўдзел у мерапрыемстве. Ну а тое, што яно па-сапраўднаму падабаецца юнакам і дзяўчатам, можна ўбачыць на шчаслівых тварах яго ўдзельнікаў.

(17 студзеня 2025 года)

Сэлфі ў нашым музеіКожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю некалькі гадоў таму запусціла жыхарка Вялікабрытаніі Мар Дыксан, якая вядзе папулярны сайт пра музеі і мастацтва. У 2014 годзе яна разам з дачкой здзейсніла марафонскі забег па музеях і выклала ўсе месцы наведвання ў сетку. З таго часу праект набыў міжнародны маштаб, і да акцыі далучаецца ўсё больш удзельнікаў з усяго свету. Ідэя простая - мінімальнымі намаганнямі папулярызаваць музеі і гістарычную спадчыну.

У 2025 годзе акцыя прыпадае на 15 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы можа наведаць музей і зрабіць сэлфі з любімым экспанатам ці на фоне цікавай экспазіцыі. Запрашаем Вас далучыцца да флэшмобу і прыйсці ў гэты дзень у наш музей! А, пакідаючы яго, не забудзьцеся пакінуць вашы крэатыўныя фота. Бо ўжо вечарам гэтага дня лепшыя сэлфі будуць апублікаваны ў музейных сацсетках.

(15 студзеня 2025 года)

Клоун Нікаля з падарункам музеюМабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за святочным сталом, а таксама падносіць нам падарункі.
На працягу двух апошніх тыдняў наш музей шчодра дорыць наведвальнікам станоўчыя эмоцыі і магчымасць дакрануцца да маленькага цуду дзякуючы таленту і майстэрству заслужанага артыста Мікалая Чалнакова. Яго навагодні музычны спектакль «ЧудЁлка» ужо паспеў пакарыць многіх юных (і не толькі) жыхароў нашага горада. А невялікі салодкі падарунак у канцы кожнага выступлення дазваляе яшчэ больш адчуць навагоднюю атмасферу свята.
Даравальны надпіс Юрыя НарштэйнаНе забыўся вясёлы клоун Нікаля і пра навагодні падарунак для ўсіх жыхароў Глыбоччыны. Вярнуўшыся ў чарговы раз з Масквы, ён прывёз для нашага музея кнігу «Ёжик в тумане» з даравальным надпісам савецкага рэжысёра і мастака-мультыплікатара Юрыя Нарштэйна - стваральніка знакамітага аднайменнага мультфільма. Успомніць гэты шэдэўр савецкай мультыплікацыі мы прапануем і вам. Лёс гэтага мультфільма склаўся вельмі шчасліва. Напэўна, у свеце больш няма мультыплікацыйнай стужкі, якая была б адзначана такой колькасцю прэстыжных міжнародных узнагарод. І нават мэтр японскай мультыплікацыі Хаяо Міядзякі прызнаваўся, што «Ёжик в тумане» з'яўляецца яго самым любімым мультфільмам, а Юры Нарштэйн — выдатны мастак.

Мы дзякуем Юрыю Барысавічу за гэты цудоўны падарунак, які папоўніць фонды нашага музея, і жадаем яму яшчэ многіх гадоў плённай працы.

(31 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемства19 снежня 2024 года на базе Бягомльскага музея народнай славы адбыліся IV партызанскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У чытаннях прынялі ўдзел школьнікі з Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Былі раскрыты тэмы станаўлення і развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, гаварылі аб генацыдзе беларускага народа. Прэзентацыйныя матэрыялы ўдзельнікаў чытання адрозніваліся максімальнай інфармацыйнай насычанасцю і эмацыянальнасцю. У рамках чытанняў адбыўся абмен думкамі, дыялог пакаленняў і намечаны далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры, адукацыі і навукова-даследчых арганізацый.
Удзельнікі мерапрыемстваНавуковы супрацоўнік нашага музея Уладзімір Анатольевіч Мірончык прэзентаваў прысутным навукова-даследчую працу "Шарагі: вёска з лёсам Шунеўкі" аб знішчэнні нацыстамі мірных жыхароў Глыбоцкага раёна вясной 1944 года.
Удзельнікі чытанняў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі і памятнымі падарункамі.

(20 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемстваУзнагароджанне ўдзельнікаў Фрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства13 снежня 2024 года ў музеі прайшла дыялогавая пляцоўка "Без права на забыццё", прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду.
У працы дыялогавай пляцоўкі, мадэратарам якой выступіла дырэктар музея Алена Мікалаеўна Мядзелец, прынялі ўдзел пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Міхайлавіч Дайлідзёнак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Фёдараўна Карніловіч, музейныя і архіўныя работнікі, моладзь Глыбоччыны, прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў горада.
Адкрыццё "Лічбавай зоркі" на воінскім пахаванніПадчас дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні захавання гістарычнай праўды аб гераізме нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечванні памяці ахвяр нацызму, агучваліся вынікі расследавання крымінальнай справы па факту генацыду беларускага народа, навуковымі супрацоўнікамі Уладзімірам Мірончыкам і Аляксандрам Хайноўскім прадстаўлены гістарычныя даклады .
Працягам работы дыялогавай пляцоўкі стала ўрачыстае адкрыццё помніка і ўстаноўка "Лічбавай зоркі" на месцы пахавання савецкіх салдат, якія загінулі летам 1941 года ў вёсцы Забор'е.

(13 снежня 2024 года)

Фрагмент мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Дыялогавая пляцоўкаКожны год 9 снежня адзначаецца дзень прыняцця Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго - важнейшага міжнароднага дакумента, прынятага пры стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і які непасрэдна папярэднічаў прыняццю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі A/RES/69/323 ад 29 верасня 2015 года гэты дзень стаў таксама Міжнародным днём памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Падчас Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі - амаль 3 млн. чалавек. Асобнай трагічнай старонкай той страшнай вайны стала татальнае знішчэнне беларускага народа. Беларусь у гады вайны на сваёй тэрыторыі перажыла фактычна два генацыды: халакост беларускіх яўрэяў і генацыд беларусаў як прадстаўнікоў усходніх славян.
У музеі пройдзе чарговае мерапрыемства, накіраванае на ўсталяванне і захаванне гістарычнай справядлівасці шматнацыянальнага беларускага народа, які стаў ахвярай зверскіх фашысцкіх злачынстваў.

Запрашаем на Глыбоцкі падворак!У старажытным Полацку 8 лістапада прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024". Лепшых хлебаробаў вобласці ўшаноўвалі за поспехі ва ўборачнай кампаніі гэтага года.
Супрацоўнікі нашага музея прынялі актыўны ўдзел у афармленні выставачнага павільёна Глыбоцкага раёна, выставіўшы на агляд гасцей свята арыгінальныя музейныя прадметы стагадовай даўніны. Прадметы, якія выкарыстоўвалі нашы продкі падчас вясновай сяўбы, збору ўраджаю і яго малацьбы, захоўвання збожжа і яго памолу, і, вядома ж, у замешванні цеста і выпяканні ХЛЕБА. Таго жытняга хлеба, тэхналогію выпечкі якога вось ужо больш за дзвесце гадоў беражліва захоўваюць глыбачане і перадаюць з пакалення ў пакаленне.
Наведвальнікі тэматычнай пляцоўкі нашага раёна змаглі ў гэты дзень не толькі даведацца пра старажытны рэцэпт выпякання жытняга хлеба, але і ацаніць яго смакавыя якасці. Асабліва спадабаўся гасцям свята забыты ласунак дзетвары часоў СССР - хлеб з маслам, пасыпаныя цукрам. Тым больш, што на стале глыбоцкага падворка побач з хлебам знаходзіўся не проста кавалак масла, а цэлы масляны баран.
Менавіта жытні хлеб і масляны баран, традыцыйныя тэхналогіі прыгатавання якіх з'яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай дзяржавы, беражліва захоўваюцца на Глыбоччыне.

(9 лістапада 2024 года)

Дэгустацыя жытняга хлебаМасляны баран для гасцей святаГлыбачане сустракаюць гасцей

Музейная пляцоўка28 верасня 2024 года ў г.п. Бешанковічы адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2024". Бяспройгрышная латарэя Сярод шматлікіх святочных мерапрыемстваў і тэматычных лакацый сваю пляцоўку прэзентаваў і наш музей. Увазе гасцей і жыхароў пасёлка была прадстаўлена этнаграфічная выстава-віктарына "Сакрэты старога куфра", на якой любы жадаючы мог убачыць унікальныя прадметы сялянскага побыту стогадовай даўніны з фондаў нашага музея. Знаёмства з музейнымі прадметамі праходзіла ў займальна-гульнявой форме, што і прыцягвала мясцовых жыхароў і гасцей свята да выставачнай пляцоўкі нашага музея.
Акрамя знаёмства з выставай, удзельнікі свята змаглі здзейсніць віртуальнае падарожжа па вішнёвай сталіцы Беларусі, праверыць сваю назіральнасць у забаўляльнай гульні "Мемо", згуляць у бяспройгрышную латарэю і пачуць мелодыі старажытнага грамафона.
Па выніках удзелу ў абласным фестывалі, за высокі прафесіяналізм, вялізны талент, энтузіязм і адданасць сваёй справе наш музей адзначаны Падзякай старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.

(29 верасня 2024 года)

Падзяка за ўдзел у свяцеЛя палаткі нашага музея Экспазіцыя нашага музея

Яшчэ адна рыска ў святочную маляванкуУ Дзень народнага адзінства на плошчы 17 верасня ў горадзе Глыбокае прайшла патрыятычная акцыя "Будзем жыць у адзінстве дружным!". Падчас урачыстага мерапрыемства была створана і перададзена на пастаяннае захоўванне ў наш музей маляванка народнага майстра Беларусі Святланы Скавырка. Маляваныя дываны на тканіне з'яўляюцца яркім прыкладам самабытнай беларускай народнай творчасці, а традыцыйнае мастацтва іх стварэння на Віцебшчыне ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Створаная ў атмасферы свята маляванка з'яўляецца яркім прыкладам яднання народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці. Яна ў поўнай меры перадае дух сучаснага свята, захоўваючы пры гэтым глыбокія культурныя карані нашага народа. У бліжэйшай час гэты прадмет папоўніць экспазіцыю музея, прысвечаную сучаснай гісторыі нашай краіны.

(18 верасня 2024 года)